Нерухомасць22

Прадаецца былая рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Віцебскам

Там палітык адпачываў падчас візітаў на фестываль «Славянскі базар».

Пад Віцебскам прадаецца былая рэзідэнцыя Аляксандра Лукашэнкі, заўважыла «Віцебская вясна».

Афіцыйная назва аб’екта на сайце Віцебскага цэнтра нерухомасці — база адпачынку «Крупеніна». Кошт яшчэ не названы.

База адпачынку месціцца за 30 кіламетраў ад Віцебска на беразе возера Бораўна, гэта недалёка ад мяжы Віцебскага і Бешанковіцкага раёнаў. Яе збудавалі ў 2000 годзе, якраз тут адпачываў Аляксандр Лукашэнка падчас візітаў на фестываль «Славянскі базар». Таксама тут прымалі замежныя дэлегацыі, а крыху пазней — найбольш любімых Лукашэнкам артыстаў, удзельнікаў таго ж віцебскага фестывалю.

З 2014 года тут размяшчалася рэабілітацыйнае аддзяленне Віцебскага абласнога дыягнастычнага цэнтра, з сакавіка 2020‑га — аддзяленне рэабілітацыі для асобаў, якія перанеслі COVID-19. Са снежня 2023 года базай адпачынку валодала ААТ «БелВітуніфарм», у верасні 2025 года аб’ект перадалі ва ўласнасць Віцебска.

Маёмасць размешчаная ў маляўнічай мясцовасці на тэрыторыі больш за 10 га за высокім плотам.

Каментары2

  • Я
    06.11.2026
    Куплю хату-навадзел лукашенко у́ вёсцы Александрыя, каб зрабіць тамака музэй крывавага беса-дыктатара
  • Беларус
    06.11.2026
    Называць дыктатара і тэрарыста проста "палітыкам" - азначае публічную адмову злачынстваў ягонай зграі, удзел у аднаўленьні легітымнасьці хунты ды наданьне лукашэнкаўскаму тэрору і рэпрэсіям у Беларусі статусу нормы. Бо падшклоўскі людажэр дзейнічае менавіта тэрарыстычнамі, а не палітычнымі метадамі. Спроба адбяліць дыктатара - гэта саўдзел у злачынствах, без тэрміну даўніны.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць