Новы аўстрыйскі вайсковы дыпламат, палкоўнік Роберт Кастль, прайшоў акрэдытацыю ў Беларусі. Ён будзе працаваць намеснікам аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Аўстрыі ў Беларусі, сумяшчаючы гэтую пасаду з іншай працай. Яго рэзідэнцыяй будзе Масква, піша прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Роберт Кастль
У пятніцу ў Дэпартаменце міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі адбылася сустрэча з Кастлем з нагоды завяршэння працэдуры акрэдытацыі.
Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднай бяспекі і абмеркавалі ваенна-палітычную сітуацыю ва Усходняй Еўропе.
Беларускі бок ацаніў цяперашні стан двухбаковага дыялогу з Аўстрыяй і прадставіў сваё бачанне перспектыў далейшага ўзаемадзеяння.
Каментары