Здарэнні11

МНС назвала папярэднюю прычыну выбуху ў Пінску

Хутчэй за ўсё, трагедыя адбылася праз адсутнасць неабходнай вентыляцыі ў памяшканні цэха.

Прэс-служба МНС Беларусі раніцай 26 кастрычніка распаўсюдзіла інфармацыю аб меркаванай прычыне выбуху ў Пінску. Мяркуецца, што на фабрыцы адбыўся выбух драўнянага пылу, які стаў магчымым ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання на вытворчасці драўняна-паліўных гранул.

Іншымі словамі, папярэдняй прычынай выбуху МНС лічыць адсутнасць неабходнай вентыляцыі ў памяшканні.

Аб вялікай запыленасці на месцы катастрофы «НН» паведамілі і супрацоўнікі фабрыкі.

Так званыя «аб’ёмныя выбухі» з’яўляюцца адной з самых небяспечных з’яваў на вытворчасці. Пры адсутнасці неабходнай вентыляцыі у памяшканнях невялікіх памераў (мукамольны цэх, прадпрыемства па перапрацоўцы цукру, вугальная шахта) шчыльнае воблака пылу любога гаручага рэчыва робіцца небяспечным. У такіх умовах дастаткова мізэрнай крыніцы агню, каб адмыўся выбух.

Выбух дробнага драўлянага пілавіння, узнятага ў паветра, здольны бурыць сцены з прычыны вялізнай плошчы кантакту рэчыва з кіслародам.
За долі секунды ўспыхвае надзвычай вялікі аб’ём.

Да таго ж

вытворчасць паліўных гранул (пялетаў) звязаная з высокімі тэмпературамі.
Сыравіну для іх (пілавінне, кару і г.д.) расціраюць да кансістэнцыі мукі. Атрыманая маса ідзе ў сушылку, адтуль — у прэс-гранулятар, дзе драўляную муку сціскаюць у гранулы. Можна ўявіць, да якіх тэмператураў награецца паветра ў цэху, калі адна тона гранулаў выходзіць з 4–5 кубаметраў сыравіны.

У МНС таксама зазначаюць, што паводле сведкаў здарэння ў памяшканні цэху выбухнулі паравыя катлы, аднак гэтая версія пакуль не пацверджаная.

На прадпрыемстве «Пінскдрэў» ніякіх каментароў адносна здарэння 25 кастрычніка не даюць. У прыёмнай генеральнага дырэктара холдынга Ларана Арыніча размаўляць аб выбуху на прадпрыемстве адмовіліся.

Кіраўніцтва фабрыкі паведаміла толькі, што плануе аказаць пацярпелым і сем'ям загінулых матэрыяльную дапамогу. Яе памер не удакладняецца.

Канчаткова прычыны здарэння стануць вядомыя пасля разбору завалаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

«Конь для нас — як чалавек». З'явіліся падрабязнасці, як быў смяротна паранены конь у Лідзе1

Латушка: Макею я адмовіў два разы, а Тозік прасіў мяне размаўляць з ім па-беларуску10

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»14

Зяленскі: Украіна гатовая да перамоў з ЗША адносна асаблівай зброі6

Сталі вядомыя абставіны гібелі начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага

Сцяпан Пуціла расказаў пра бюджэт Nexta і пра свой заробак15

У Мінску маладзён перабягаў дарогу на чырвонае і трапіў пад машыну ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць