Грамадства1515

Узорнага старасту вёскі і прадпрымальніка з Бабруйска кінулі за краты: падобна, за «Гаюна». Вось як на яго маглі выйсці

Івана Юшкевіча хваліла раённая прэса, а мясцовыя ўлады называлі ўзорным старастам вёскі. Але нядаўна яго асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Невядома, за што менавіта яго затрымалі, але зразумела, як маглі вылічыць.

Іван Юшкевіч. Фота: Укантакце

Івану Юшкевічу 48 гадоў. Ён з Бабруйска. Іван — прадпрымальнік як мінімум з 2001 года. Мяркуючы па ягоных сетках, ён кіраваў буйной крамай электронікі xtreme.by у Бабруйску.

У 2013 годзе Іван з жонкай і сынам пераехаў у заняпалую вёску Продвіна Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Некалі ў ёй жылі больш за 300 чалавек, але на момант перасялення Івана засталося троху больш за дзясятак жыхароў.

Іван стаў старастам вёскі і ажыўляў яе па меры сілаў. Ён пачаў праводзіць штогадовы фэст у гонар дня стварэння вёскі. Таксама ён стараецца зрабіць вёску лепшай: акультурвае, узнавіў крыж у гонар загінулых падчас Другой сусветнай жыхароў, пачысціў агульны калодзеж. Таксама ён упрыгожыў свой дом і стаў улюблёнцам мясцовых жыхароў. Раёнка называе яго «неабыякавым чалавекам» і «руплівым гаспадаром».

Івана прызнавалі адным з найлепшых вясковых старастаў раёна. У тыктоку ён вядзе канал «Сельскі стараста». Сын Івана, Кірыл, ужо паўналетні і адслужыў у войску, цяпер вучыцца на айцішніка і нават стварыў сайт для крамы бацькі.

Невядома дакладна, калі Івана Юшкевіча затрымалі. Але ягоныя сацсеткі перасталі абнаўляцца ў маі 2025 года.

Прадпрымальніка асудзілі нядаўна па ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Прысуд невядомы, але ў сацсетках пасля суда ён так і не з'явіўся. Звычайна гэта значыць, што чалавек у калоніі.

Ягоны асноўны акаўнт у тэлеграме (ужо выдалены) быў прывязаны да ўласнага беларускага нумара і зусім неабаронены. Калі гаворка ідзе пра «справу Гаюна», то вылічыць Івана для сілавікоў было справай некалькіх секунд. На жаль, у такім выпадку Іван не мог зрабіць нічога, каб абараніць сябе, жывучы ў Беларусі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • никто
    28.09.2025
    >На жаль, у такім выпадку Іван не мог зрабіць нічога, каб абараніць сябе, жывучы ў Беларусі.
    Варианта "не сотрудничать с странными типами, которым плевать на твою безопасность" в мире редакции не существует.
  • Кринж
    28.09.2025
    Мотолько все еще ни в чем не виноват… Виноваты люди, которые отправляли ему информацию - их же никто не заставлял. А Мотолько образцовый человек, святой прямо!
  • .
    28.09.2025
    Хто і дзе кажа, што Матолька невінаваты, адбельвае або спрабуе зняць з яго адказнасць?
    Хто і дзе абвінавачвае людзей (партызан-інфарматараў)? Яны дзейнічалі, як падказвала сумленне і не маглі зазірнуць у будучыню.
    Чаму ў такіх "дылемах" пра віну маўчаць пра карнікаў, рускі і лукашэнкаўскі свет, якія і ёсць галоўныя адказныя за вайну і тэрор?

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць