Вайна33

У часе расійскай атакі ў Кіеве загінула 12‑гадовая дзяўчынка. Колькасць ахвяр дасягнула чатырох чалавек

У выніку масіраванай атакі на Кіеў, якая адбылася ноччу 28 верасня, загінулі чатыры чалавекі. Сярод ахвяр — 12‑гадовая дзяўчынка, цела якой было знойдзена пад заваламі разбуранага пяціпавярховага жылога дома ў Саламянскім раёне. 

Паводле слоў кіраўніка гарадской ваеннай адміністрацыі Цімафея Ткачэнкі, колькасць ахвяр у сталіцы Украіны вырасла да чатырох.

Паводле яго звестак, сярод загінулых у Саломенскім раёне — 12‑гадовая дзяўчынка.

Раней мэр Кіева Віталь Клічко пацвердзіў гібель трох чалавек.

Адзін з удараў прыйшоўся на Інстытут кардыялогіі ў Саламянскім раёне. Паводле паведамлення Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях, агонь ахапіў другі і трэці паверхі будынка.

«Патушылі пажар у будынку дзяржаўнай медустановы. Ратавальнікі знайшлі там целы дваіх загінулых. Выратавалі пяць чалавек», — напісаў Клічко.

У Запарожжы таксама адбылася атака: колькасць пацярпелых там узрасла да 21 чалавека, з якіх двое — у цяжкім стане. 

Расійскі бок інфармацыю аб ударах па Кіеве і Запарожжы не каментаваў.

Каментары3

  • Оруэлл, 1984
    28.09.2025
    И, словно для поддержания воинственного духа, ракеты стали уничтожать больше людей, чем всегда. Одна угодила в переполненный кинотеатр в районе Степни и погребла под развалинами несколько сот человек. На похороны собрались все жители района; процессия тянулась несколько часов и вылилась в митинг протеста. Другая ракета упала на пустырь, занятый под детскую площадку, и разорвала в клочья несколько десятков детей. Снова были гневные демонстрации, жгли чучело Голдстейна, сотнями срывали и предавали огню плакаты с евразийцем; во время беспорядков разграбили несколько магазинов; потом разнесет слух, что шпионы наводят ракеты при помощи радиоволн, — у старой четы, заподозренной в иностранном происхождении, подожгли дом, и старики задохнулись в дыму.
  • Забылicя пра бальнiцы, школы i распятых хлопчыкаў
    28.09.2025
    Оруэлл, 1984, А то, што лупiлi па ваяках и iх заводах, нiхто не пiша. Як i тое, что большасць забiтых - гэта ахвяры абломкаў збiтых ракет. Калi б там было прамо траплянне, ад гэтай бальнiцы адзiн попел застаўся бы.
  • Разнесли крупный госпиталь ВСУ
    28.09.2025
    Почему об этом не пишите?

Цяпер чытаюць

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ3

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ

Усе навіны →
Усе навіны

«МЛ Віцебск» стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе

Што зменіцца ў працы маршрутак — асноўныя новаўвядзенні5

Былы брамнік Генадзь Туміловіч застаўся ў Ізраілі без працы і трапіў у чорныя спісы банкаў8

Беларусь засыпала снегам ВІДЭА

Хлопец атруціўся падчас рамантычнай вячэры ў рэстаране. І змог дабіцца кампенсацыі ў 1100 рублёў2

Адкуль на шапках узяўся пампон?3

У Беразіне мужчына з нажом напаў на міліцыянера і ўцёк у лес26

За кармушку за акном вас могуць аштрафаваць на 840 рублёў. Тлумачыць юрыст26

Уладзімір Някляеў. Адзінота. Новая паэма7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ3

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць