Культура4545

Памёр Міхаіл Савіцкі

Мастак прайшоў вайну, быў вязнем канцлагераў Дахаў і Бухенвальд.

Сёння на 89-м годзе жыцця памёр народны мастак Беларусі, акадэмік Міхаіл Савіцкі.

Мастак прайшоў вайну, быў вязнем канцлагераў Дахаў і Бухенвальд. Міхаіл Савіцкі — аўтар вядомай серыі жывапісных твораў «Лічбы на сэрцы».

Мастак памёр у ноч на 8 лістапада.

Развітанне з Міхаілам Савіцкім адбудзецца 10 лістапада ў Цэнтральным доме афіцэраў. Грамадзянская паніхіда пройдзе з 10:00 да 13:00. Мастака пахаваюць на Усходніх могілках Мінска, піша БелаПАН.

Для арганізацыі пахавання створана дзяржаўная камісія.

* * *

Рыгор Сітніца: Савіцкі закрыў апошнюю старонку грандыёзнай эпохі

З адыходам Міхася Савіцкага мы фактычна закрываем апошнюю старонку грандыёзнай эпохі. У творах Савіцкага мы маем вялікага майстра. У іх, у самых лепшых сваіх творах, ён быў вельмі праўдзівым і моцным.

Савіцкі быў захавальнікам акадэмічнай школы. І ў гэтым, у тым ліку, ягоная значнасць. Магу назваць дзясятак працаў мастака, якія можна смела аднесці да самых каштоўных набыткаў не толькі беларускай мастацкай школы.

* * *

Міхаіл Андрэевіч Савіцкі (нар. 18.02.1922, в. Звянячы Талачынскага раёна), народны мастак Беларусі (1972), народны мастак СССР (1983), правадзейны член АМ Расіі, акадэмік Нацыянальнай АН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973).

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, у 2006 г. прысвоена званне «Герой Беларусі». Кіраўнік дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры».

Глядзі яшчэ:
Міхась Савіцкі. Хлябы. З серыі «Сто твораў ХХ стагодзьдзя».

Каментары45

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну111

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Калеснікава падзякавала Зяленскаму за прыём палітвязняў23

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты10

На волю выйшаў былы інкасатар і экс-спецназавец — яго затрымалі напярэдадні ад'езду з краіны2

«Новых пятрушак выпусцілі, хутка пасмяёмся». Боты як па метадычцы каментуюць вызваленне палітвязняў16

Як адрозніць грып ад прастуды і што за «ганконжскі» вірус?

Новая тэрапія дапамагла выратаваць 64% пацыентаў з невылечным ракам2

З'явіліся кадры падзення расійскага Ан-22 у вадасховішча10

МЗС пра ДТЗ з беларусамі ў Польшчы: беларускі бок сочыць за сітуацыяй, колькасць пацярпелых вырасла да 14 чалавек5

Бяляцкі пра першы дзень на волі: Псіхалагічна я дзесьці яшчэ там, але сітуацыя для мяне не новая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну111

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць