17 снежня (субота), 19:00, Кнігарня логвінаЎ (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а)
Удзел прымаюць:
- Алена Масла
Ева Вежнавец
Серж Мінскевіч
Аксана Спрынчан
Яраш Малішэўскі
Максім Клімковіч
Уладзімір Някляеў
Уваход вольны
Пра што раман? Выпускнік сталічнай ВНУ Скіргайла — натхнёны паэт, высокародны адраджэнец і малады спецыяліст — трапляе па размеркаванні ў Таргачоў — тыповы райцэнтр сінявокай. Скіргайлавы рамантычныя парывы сустракаюць татальнае непаразуменне з боку простых таргачоўцаў, раённай улады, а таксама кантынгенту расійскай ракетнай базы
На шчасце, маладзёну выпадае ўнікальны шанец выправіцца ў мінулае — і кардынальным чынам змяніць лёс Радзімы. Патрабуецца для гэтага ўсяго нічога -прадаць душу д’яблу.
Каментары