Грамадства2121

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе

Праблемы з бензінам пачынаюцца за Смаленскам.

Скрыншоты: nasstta / Instagram

«Прастаялі тры гадзіны»

Чарга на некалькі гадзін на беларуска-расійскай мяжы па трасе М-1 — з'ява даволі звыклая. Каб не захраснуць у чарзе, многія каментатары ў чатах раілі аб'язджаць асноўны пераход праз Дуброўна і пункт пропуску «Ляды». Маўляў, дарога горшая і ехаць крыху даўжэй па часе, але ў суме ўсё адно атрымаецца праехаць хутчэй, чым па М-1.

«А што адбываецца? Тры гадзіны прастаялі на мяжы Беларусь — Расія. Упершыню так. І гэта нават не цэнтральная, там яшчэ даўжэй», — напісала жанчына ў сацсетках.

На відэа, якое яна зняла, перад ёй стаіць яшчэ не адзін дзясятак аўто. А ў люстэрку задняга агляду відаць, што і за імі чарга расцягнулася вельмі далёка.

Жанчына, падпісаная як Анастасія Навумава, палічыла, што галоўная праблема ў тым, што яны абралі не той час, каб вяртацца ў Расію.

Абралі не той час?

«Калі мы ехалі ў РБ, выехалі з Масквы а 4:30 раніцы і мяжу прайшлі вельмі хутка. Назад у РФ мы паехалі днём, ды яшчэ і ў нядзелю — і як вынік», — піша яна і дае параду падарожнікам выбіраць правільны дзень, каб не марнаваць час у чарзе на мяжы.

Такіх чэргаў жанчына ніколі не бачыла.

Скрыншоты: @nasstta / Instagram

«У нас такі затор быў упершыню. У Беларусь ездзім часцяком. Трапілі, відаць, у такі час, калі затор быў максімальны. Самі ў шоку».

«Прычыну не ведаю. Магчыма, вельмі шмат людзей вярталася пасля выходных», — гадае Анастасія.

Пад відэа сабралася ўжо больш за шэсць соцень каментароў. Адна з каментатарак адпісалася, што правяла ў чарзе на гэтай мяжы каля дзвюх гадзін.

Паліўны турызм і не толькі паліўны

Многія ж лічаць, што праблемы з чэргамі на мяжы абвастрыліся праз тое, што расіяне цяпер едуць у Беларусь у тым ліку па паліва, бо ў іх яно ў дэфіцыце.

У памежных чатах адзначаюць, што прынамсі 95‑ты бензін у Смаленскай вобласці ў бок Масквы ў панядзелак раніцай быў рэдкасцю.

«Да Смаленска пасля мяжы быў, потым знік (толькі 92 і дызель быў). На Раснафце на стэндзе вісіць цэннік на 95, а на самой запраўцы на шлангах таблічкі закрытыя», — адпісала адна з удзельніц памежнага чата.

Пра дэфіцыт паліва пішуць і тыя, хто ездзіў у бок Піцера.

А чалавек, які ездзіў у Карэлію, адсправаздачыўся:

«Запраўка апошняя перад мяжой прыкладна за км 40, потым запраўка толькі ў Востраве была і наступная ў Ноўгарадзе. Усе астатнія не працавалі».

Скрыншот: чат @rossia_belarus

Сярод іншых прычын, чаму шматгадзінныя заторы цяпер не толькі на асноўнай трасе Мінск — Масква, называюць больш шчыльную праверку машын і пашпартоў расійскімі памежнікамі. Беларускі бок мяжу з РФ не кантралюе ні ў адным з кірункаў.

Дасведчаныя падарожнікі кажуць, што наяўнасць або адсутнасць чаргі моцна залежыць ад дня тыдня і часу. Маўляў, каля абеду мяжа найбольш загружаная.

«Адзін сябра праехаў мяжу а 10:00 за 10 хвілін, а другі праязджаў а 13:00 і адстаяў чатыры гадзіны», — піша адзін з каментатараў.

Іншая прычына, якую таксама агучваюць у каментарах, — гэта турызм. Маўляў, да 1 верасня так і будзе. Павелічэнне чэргаў у тым ліку праз турызм выглядае даволі лагічным. Апроч таго, што папулярнасць Беларусі ў расіян цягам апошніх гадоў толькі расце, праблемы з бензінам унутры Расіі і рызыкі, звязаныя з бяспекай, маглі падштурхнуць яшчэ больш людзей выбіраць для падарожжаў на аўто паездкі ў Беларусь замест паездак па Расіі.

Каментары21

  • Уважлівы чытач
    07.07.2026
    Жанчына, падпісаная як Анастасія Навумава, палічыла, што галоўная праблема ў тым, што яны абралі не той час, каб вяртацца ў Расію./

    Вяртаецца ў Расію. Расіянка.
  • Границу надо бы
    07.07.2026
    Хорошо бы сделать полноценную границу, с визами, с проверками, с перетряхиванием багажников. Каждую машину на рентген. Один пропускной пункт оставить, все остальные закрыть и заминировать.
  • Пу пу пу
    07.07.2026
    Пожалуй самое страшное в этой истории - это тот факт, что гражданка Наумова так ничего и не поняла...

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць