Грамадства1919

За таямнічым «Фондам першага» стаяць Абельская і яе нявестка

«Фонд Першага», створаны Аляксандрам Лукашэнкам у кастрычніку 2022 года, застаецца адной з самых закрытых арганізацый у Беларусі. Ён не публікуе фінансавыя справаздачы, а ў дакументах не пазначана нават імя дырэктара. Афіцыйна фонд меўся займацца дабрачыннасцю пасля татальнай зачысткі сектара НДА. 

На гэтым фотаздымку за жонкай прэзідэнта Зімбабвэ Аксіліяй Мнангагва і Ірынай Абельскай ідзе Дзіна Эль-Дзіэфі Фейсал

«Бюро» з «Кіберпартызанамі» высветлілі, што за гэтай структурай стаяць людзі з блізкага атачэння Ірыны Абельскай — галоўнага доктара Рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва справамі прэзідэнта і маці Мікалая Лукашэнкі.

У кастрычніку 2022 года Аляксандр Лукашэнка стварыў «Фонд Першага». У кастрычніку 2023 года ён заявіў, што фонд павінен «акумуляваць грошы тых, хто неабыякавы», і дапамагаць тым, хто мае патрэбу.

Афіцыйнай прычынай з’яўлення фонду называлася зачыстка папярэдняга сектара НКА і НДА. Лукашэнка сцвярджаў, што яны спрабавалі «разгайдаць становішча» ў 2020 годзе. Таму, казаў Лукашэнка, фонд вырашылі стварыць пад ягонай эгідай, каб людзі маглі спакойна ўдзельнічаць у дабрачыннасці.

Юрыдычны адрас «Фонду Першага» — Мінск, вуліца Чырвонаармейская, 15. Па гэтым адрасе знаходзіцца новая рэзідэнцыя Лукашэнкі ў цэнтры сталіцы, абсталяваная працоўным кабінетам, спальняй, канферэнц-залай, басейнам і спа-цэнтрам.

Сярод персаналу фонду значыцца Дзіна Фейсал эль-Дзіэфі. Яна сумяшчае гэтую дзейнасць з працай у Рэспубліканскай клінічнай бальніцы пад кіраўніцтвам самой Абельскай, якую рэгулярна суправаджае на мерапрыемствах.

Самае адметнае, што Дзіна з'яўляецца спадарожніцай і, верагодна, жонкай Дзмітрыя Абельскага, старэйшага сына Ірыны Абельскай.

Дзмітрый Абельскі, Дзіна Эль-Дыефі Фейсал і Мікалай Лукашэнка на матчы па пяжнаму футболу. 2019 год

У Дзмітрыя і Дзіны ёсць агульны сын, а на фотаздымках у Дзмітрыя заўважаны масіўны шлюбны пярсцёнак на левай руцэ.

Яшчэ адна супрацоўніца фонду — Наталля Іванова (Дударава). Яе імя фігуруе не толькі ў дакументах «Фонду Першага», але і ў структурах, звязаных з прыватнай Мінскай міжнароднай гімназіяй і яе кіроўнай кампаніяй «Гарызонты ведаў».

Гэтую гімназію першапачаткова заснавала менавіта Ірына Абельская.

Наталля Іванова таксама з'яўлялася сузаснавальніцай фірмы «Маркетвіжн», якая кіравала «Гарызонтамі ведаў». Зараз усе звесткі пра сапраўдных уладальнікаў гэтай элітнай школы цалкам засакрэчаныя.

Такім чынам, структура, створаная пад эгідай Лукашэнкі для «дапамогі тым, хто мае патрэбу», аказалася шчыльна завязана на членаў сям'і і блізкае атачэнне Ірыны Абельскай — мамы Колі Лукашэнкі.

Каментары19

  • Імя
    07.07.2026
    «Такім чынам, структура, створаная пад эгідай Лукашэнкі для «дапамогі тым, хто мае патрэбу», аказалася шчыльна завязана на членаў сям'і і блізкае атачэнне Ірыны Абельскай — мамы Колі Лукашэнкі.»

    Так гэта сямейка мае такую патрэбу, такі апетыт, ды прагу да грошай, што ўжо ўсю краіну ператварылі ў асабістую ўласнасць. А народ зрабілі парабкамі, што батрачыць на клан Лукашэнак.
  • /
    07.07.2026
    Судя по всему кольцо у сына это Cartier Triniti Large, в районе 3500 EUR за обручалку, неплохо
  • Рабочий с завода
    07.07.2026
    /, для них это сущие копейки.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць