Свет7474

У Польшчы рассакрэцілі даныя пра аб'ём вайсковай дапамогі Украіне

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш паведаміў, што з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання Варшава перадала Украіне вайсковую дапамогу на амаль чатыры мільярды еўра, піша «Еўрапейская праўда».

Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Фота: AP Photo / Czarek Sokolowski, File

Паводле слоў польскага міністра, пасля ўзгаднення з прэм'ер-міністрам краіны Дональдам Тускам было прынята рашэнне пачаць працэс рассакрэчвання інфармацыі аб перадачы Польшчай Украіне вайсковай тэхнікі і ўзбраення.

Касіняк-Камыш адзначыў, што ў 2022—2023 гадах Польшча паставіла Украіне розных відаў вайсковай тэхнікі і боепрыпасаў на суму каля 15 мільярдаў злотых (прыкладна 3,4 мільярда еўра).

З 2024 года да цяперашняга часу сума дапамогі склала каля 1,55 мільярда злотых (прыкладна 350 мільёнаў еўра). Сярод перададзенага ўзбраення міністр назваў ракеты PAC-3 для зенітных ракетных комплексаў Patriot.

Кіраўнік польскага Мінабароны падкрэсліў, што падтрымка Украіны застаецца для Польшчы стратэгічнай задачай.

Раней віцэ-спікер Сейма і лідар партыі «Канфедэрацыя» Кшыштаф Босак заявіў, што ўрад нібыта без ведама парламента перадаў Украіне ракеты-перахопнікі для сістэм Patriot. Пасля гэтага Касіняк-Камыш і паведаміў пра рашэнне рассакрэціць інфармацыю пра польскую вайсковую дапамогу Кіеву.

Каментары74

  • ВухПух
    06.07.2026
    Атрымоўваецца кожны паляк плаціць па 2 эўра на вайсковую падтрымку Ўкраіны! Вельмі няблага!!!
  • RP
    06.07.2026
    Дзякуй Польшча🇵🇱
  • 453543
    06.07.2026
    За 4 гады вайны 4 мільярды. Такім чынам, адзін мільядр у год. Гэта вельмі танна, калі хтой-та сваімі жыццямі прыкрывае цябе ад крыважаднага агрэсара, які цягне да цябе свае лапы. Па-простаму гэта завецца халява. Хтой-та гіне, каб абараніць цябе, а ты адкупляешся невялікімі грашыма. Польшча, якая стаіць за спіной Украіны і прыкрываецца Украінай, павінна гэта помніць і цаніць.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць