Грамадства22

Лукашэнка падтрымаў прапанову аб узбуйненні Дрыбінскага раёна

«У свой час ставілася падобнае пытанне, і я на яго адказаў гадоў 25 таму: Дрыбінскаму раёну быць». Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову аб узбуйненні Дрыбінскага раёна. Аб гэтым па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы заявіў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка.

Адной з тэм нарады па пытаннях развіцця Магілёўскай вобласці сталі прапановы па ўзбуйненні Дрыбінскага раёна за кошт уключэння ў яго склад земляў сельгасарганізацый Магілёўскага, Горацкага і Чавускага раёнаў.

«У свой час ставілася падобнае пытанне, і я на яго адказаў гадоў 25 таму: Дрыбінскаму раёну быць. Але трэба падумаць, якім ён павінен быць. Ён павінен адпавядаць сярэднім памерам раёнаў нашай краіны — з гэтага зыходзілі, — сказаў Лукашэнка. — Ураду, губернатару, упаўнаважанаму па Магілёўскай вобласці з зацікаўленымі асобамі было даручана сур’ёзна падумаць і ўнесці прапановы на гэты конт. Тое, што гэты раён трэба ўзбуйняць і па-сапраўднаму загружаць старшыню райвыканкама і яго калег, — гэта факт».

Лукашэнка адзначыў, што ўжо ставіў задачу стварыць у Дрыбінскім раёне неабходную інфраструктуру і зрабіць яе не горшай, чым у іншых райцэнтрах.

«Яна створана. Інфраструктура ў раённым цэнтры не горшая, чым у іншых. Канечне, гэта не Горацкі раён, дзе акадэмія (гаворка пра Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. — НН.) стварае пэўную прыгажосць, але вельмі нармальны і сярэдні раён. А па памерах — ніякі», — дадаў ён.

Лукашэнка сказаў, што яму важнае меркаванне людзей на гэты конт, але не цяпер. 

«Што на гэты конт думаюць ва ўсіх пералічаных раёнах? Меркаванне людзей вельмі важнае, але пасля таго, як мы ім раскажам, чаго мы хочам. Ці прапрацаваныя магчымыя наступствы і далейшыя дзеянні? Колькі гэта будзе каштаваць для бюджэту і грамадзян? Я лічыў, што гэта нічога не будзе каштаваць. Але калі трэба падтрымаць нейкія гаспадаркі — падтрымаем. І самае галоўнае: ці будзе станоўчы сацыяльны і эканамічны эфект?» — пацікавіўся ён.

Сэнс такіх перамен пакуль незразумелы.

Каментары2

  • Андрусь
    07.07.2026
    Яшчэ адна ілюстрацыя таго, як працуе мясцовае самакіраванне ў Беларусі. Меркаванне жыхароў спрабуюць узгадаць у самую апошнюю чаргу. Да якой адміністрацыйнай адзінкі будзе належаць вёска - вырашаюць у Менску, а не ў той вёсцы. І мераюць усё не людзьмі ды іх цікавасцямі, а "тэрыторыямі сельгаспрадпрыемстваў".
  • ?
    07.07.2026
    А колькі луканоміка/лукашызм кляты вынішчыла вёсак побач (за 32 год кіравання самазванца)

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе12

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава10

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе12

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць