Афіша

Выстава «Магілёўскае школішча: учора, сёння, заўтра»

Унікальныя гравюры, фотаздымкі, малюнкі, музейныя экспанаты, сабраныя у фондах Беларусі, Расіі і Германіі, разам з працамі сучасных мастакоў распавядаюць пра Школішча — гістарычнае прадмесце Магілёва, якое ўзнікла за межамі сярэднявечнага горада і з 17 стагоддзя быў заселена габрэямі.

З 22 снежня ў Музеі этнаграфіі Магілёва працуе выстава «Магілёўскае школішча: учора, сёння, заўтра». Экспазіцыя падзелена на тры часткі, якія прадстаўляюць мінулае, сучаснасць і будучыню Школішча.

Мінулае выяўляюць незвычайнай прыгажосці роспісы страчанай Халоднай сінагогі. Пабудаваная ў 1680 годзе, у сярэдзіне 18 стагоддзя яна была аздоблена фрэскамі Хаіма Сегала, а ў 1923 годзе рэпрадукцыі роспісаў магілёўскай Халоднай сінагогі былі выдадзены ў Берліне Эль Лісіцкім. Наведвальнікі выставы могуць пазнаёміцца з фотарэпрадукцыямі эскізаў роспісаў, якія зберагаюцца ў Музеі гісторыі Магілёва.

З чатырох сінагог Школішча сёння, у нездавальняючым стане, захавалася толькі адзіная, а таксама некалькі цагляных будынкаў з старой забудовы прадмесця. Падчас Другой сусветнай вайны габрэйскае гета ў Магілёве мусіла быць усталявана акурат на тэрыторыі Школішча: у межах сучасных вуліц Гогаля, Вялікай і Малой Грамадзянскай з прылеглымі завулкамі, але ў сувязі з недахопам там месца, было перанесена ў раён рэчкі Дубровенкі. Гісторыю магілёўскага гета наведвальнікам выставы распавядаюць архіўныя дакументы і фатаграфіі першых месяцаў нямецкай акупацыі, зробленыя карэспандэнтам роты прапаганды вермахта Рудольфам Кеслерам адразу пасля захопу Магілёва. Пасля вайны, страціўшы сваіх гаспадароў, Школішча было занядбана і надоўга выпала з культураўтваральнай прасторы горада.

З сучасным станам прадмесця Школішча можна пазнаёміцца праз мастацкія фота маладых сябраў фотастудыі «МАОР», кіраўніком якой з’яўляецца журналіст Аляксандр Ліцін. Фотастудыя «МАОР» працуе пры Магілёўскай габрэйскай абшчыне.

Будучыня Школішча ўжо ствараецца сёння: выхаванцы мастацкай студыі «Шар» (кіраўнік Наталля Талантава) і дзеці з габрэйскай абшчыны Магілёва прадставілі на выставе сваё «асобнае меркаванне».

Выстава «Магілёўскае Школішча: учора, сёння, заўтра» стала вынікам сумеснай працы Магілёўскага музея этнаграфіі, Музея гісторыі горада Магілёва, Магілёўскай габрэйскай абшчыны, прадстаўніцтва «Джойнт» у Беларусі. Куратарамі выставы з’яўляюцца аўтары кнігі «История могилёвского еврейства» Іда Шэндэровіч і Аляксандр Ліцін.

Выстава працуе ў Музеі этнаграфіі г. Магілёва (вул. Першамайская, 8) да 20 студзеня 2012 г.

Час працы: з 10.00 да 18.00, выходныя дні: серада, чацвер.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі бензін для Расіі значна падаражэў2

У школьных сталоўках адмовяцца ад супоў у меню6

Вярхоўны суд ЗША вызначыў, што права на грамадзянства па нараджэнні застаецца ў сіле. Яго спрабаваў адмяніць Трамп

Ад спёкі патрэскалася траса M3 паблізу Раўбічаў1

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба53

Унучка Лукашэнкі скончыла сваё навучанне ў Маскве11

Віцэ-спікерамі Каардынацыйнай рады абяруць Анатоля Міхнаўца і Яўгена Андрэйчыка10

Самае засушлівае месца ў свеце часам ператвараецца ў кветкавы дыван1

У Літве дэнансавалі пагадненне з Беларуссю аб прыгранічным руху, якое і так ніколі не працавала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць