У Літве дэнансавалі пагадненне з Беларуссю аб прыгранічным руху, якое і так ніколі не працавала
Літоўскі Сейм дэнансаваў пагадненне з Беларуссю аб прыгранічным руху жыхароў 30 чэрвеня.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА
Гаворка ідзе пра дакумент, які дазваляў жыхарам прыгранічных тэрыторый Беларусі і Літвы перасякаць мяжу па спецыяльных дазволах і знаходзіцца на тэрыторыі суседняй краіны да 90 дзён на працягу паўгода.
Пагадненне было падпісана яшчэ ў 2011 годзе і з літоўскага боку ратыфікавана, але так і не набыло юрыдычнай сілы, бо Беларусь не завяршыла ўсе неабходныя ўнутраныя працэдуры і не паведаміла пра гэта Літве.
У выніку дакумент фактычна існаваў, але на практыцы не дзейнічаў больш за 15 гадоў. Літоўскае МЗС палічыла, што за такі працяглы час ён страціў актуальнасць і патрабуе афіцыйнай адмены.
Каментары