Навука і тэхналогіі99

Былы беларускі дыпламат назваў чатыры асноўныя складнікі прагрэсу. ЕС саступае ЗША і Кітаю па трох з іх

«Калі гэта тэхналогія, якая змяняе свет, і ты нічога з ёй не можаш зрабіць, то змяняць свет будуць без цябе», — разважае былы беларускі дыпламат, выпускнік Гарвардскага ўніверсітэта Павел Слюнькін.

Павел Слюнькін. Скрын відэа: radio-svaboda / YouTube

У інтэрв'ю праекту «Канапа» на «Радыё Свабода» Павел Слюнькін прапануе паглядзець на тое, як уладкаваная сфера штучнага інтэлекту, праз вобраз старажытнага міфа пра трох сланоў і чарапаху.

«Калі людзі раней думалі пра тое, як наш свет пабудаваны, яны ўяўлялі сабе, што ёсць чарапаха, тры сланы і на спінах гэтых сланоў ляжыць зямля. Калі ўявіць прагрэс штучнага інтэлекту ў такім вобразе, то тры сланы — гэта будзе доступ да інвестыцый, то бок капітал.

Другі слон — гэта будуць вылічальныя магутнасці плюс электрычнасць. А трэці слон — гэта будуць чыпы. І ўсё гэта стаіць на самым важным — таленце, які ёсць у людзей, якія могуць развіваць гэтую тэхналогію».

Што з грашыма?

Паводле Слюнькіна, у 2025 годзе прыватныя інвестыцыі ў штучны інтэлект у ЗША склалі каля 286 мільярдаў долараў. У Еўропе гэты паказчык быў прыкладна ў 14 разоў меншы — каля 21 мільярда. Кітайскія ўкладанні ацаніць складаней, паколькі значную ролю там адыгрывае дзяржава, аднак яны, паводле яго ацэнкі, могуць складаць каля 80—100 мільярдаў долараў.

Пры гэтым, як даводзіць Слюнькін, у Еўропе слабы рынак венчурнага капіталу:

«Венчурных кампаній, якія, напрыклад, маюць 5 мільярдаў даляраў, якімі яны могуць карыстацца, у Еўропе ўвогуле няма. У ЗША такіх кампаній больш за 50. То бок гэты слонік у Еўропы даволі слабы. Проста няма грошай, якія мы маглі б выкарыстоўваць, якія даступныя для стартапаў, для развіцця гэтых тэхналогій».

Еўрапейскія gigafactories супраць амерыканскіх ІТ-гігантаў

На думку Слюнькіна, Еўропа сутыкнулася з праблемамі доступу да дастатковых энергетычных рэсурсаў. Ён звязвае гэта як з наступствамі ўвядзення санкцый на расійскія энергарэсурсы, так і з закрыццём часткі атамных электрастанцый у межах «зялёнай» палітыкі.

Пры гэтым амерыканскія кампаніі значна хутчэй нарошчваюць вылічальныя магутнасці (computer power), бо сутыкаюцца з меншымі рэгулятарнымі абмежаваннямі. Слюнькін кажа, што ўжо цяпер вылічальныя рэсурсы аднаго толькі Google перавышаюць сукупныя магчымасці ўсёй Еўропы.

У адказ ЕС рэалізуе праграму стварэння пяці буйных цэнтраў апрацоўкі даных (gigafactories), аднак іх магутнасці не дазволяць скараціць адставанне ад ЗША.

«Бо Google, Meta, Amazon будуюць свае дата-цэнтры, якія нашмат больш магутныя і будуюцца нашмат хутчэй. То бок зараз Еўропа адстае ад амерыканцаў па computer power прыкладна ў 10 разоў. У 2028 годзе гэта адставанне будзе ў 50 разоў, а ў 2030‑м ужо ў 200 разоў», — даводзіць былы дыпламат.

Трэцяя праблема — вытворчасць чыпаў. Паводле Слюнькіна, калі ў 1990 годзе Еўропа кантралявала каля 44% сусветнага рынку чыпаў, то цяпер яе доля скарацілася да 8—10%. Пры гэтым, адзначае ён, у Еўропе фактычна не выпускаюцца сучасныя чыпы, неабходныя для развіцця штучнага інтэлекту.

Адзіная перавага — таленты

Адзінай адноснай перавагай Еўропы Слюнькін называе чалавечы капітал. На яго думку, жорсткасць амерыканскай міграцыйнай палітыкі пры адміністрацыі Дональда Трампа прывяла да таго, што значна менш даследчыкаў у сферы штучнага інтэлекту пераязджаюць у ЗША. Гэта дае Еўропе шанец захаваць уласных спецыялістаў. Асобна ён адзначае моцную інжынерную і тэхналагічную школу Швейцарыі.

Штучны інтэлект стане тэхналогіяй, якая кардынальна зменіць свет.

«А калі гэта тэхналогія, якая змяняе свет, і ты нічога з ёй не можаш зрабіць, бо яна ў цябе недастаткова магутная, то гэта значыць, што змяняць свет будуць без цябе, а табе застаецца толькі падбудоўвацца пад тое, як гэта робяць іншыя», — даводзіць Слюнькін.

У якасці гістарычнай аналогіі ён прыводзіць эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Еўропа калісьці дамінавала дзякуючы таму, што навучылася будаваць караблі, здольныя пераплываць акіяны, што дазволіла ёй пашыраць свой уплыў, каланізаваць іншыя землі. Пазней падобную ролю, паводле яго слоў, адыгралі камп'ютары і інтэрнэт, якія сталі асновай для сучасных тэхналагічных карпарацый.

«ШІ — гэта проста адзін з эпізодаў. І калі ты ў ім саступаеш, то гэта значыць, што будучыня будзе належаць камусьці іншаму», — папярэджвае эксперт.

Каментары9

  • Недыпламат
    30.06.2026
    Скончыцца гэта, хутчэй за ўсё, "канцом света", які ўжо блізка
  • Asmongold
    30.06.2026
    Дзе Чалы, калі ён патрэбен;)
  • Asmongold
    30.06.2026
    Эксперт хыба не ведае што такое даганяючае развіццё.
    А я эксперты нагадаю што ў Еўропе мабільная сувязь у 10 разоў ранейшая чым у штатах. А чаму? Бо штаты былі піянерамі і пабудавалі столькі абсталявання якое трэба абслугоўваць 50-60 гадоў каб пакрыць кошты Р&Д.
    Тое ж самае і з ШІ - мы пачакаем пакуль будзе посьпех і пабудуем тое што трэба, без вялікіх коштаў на распрацоўку. Хай амерыканскія інвестары губляюць свае грошы на Р&Д ;)

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей22

34‑гадовы мужчына на BMW жорстка ўляцеў у два аўто — кіроўцаў раскідала ВІДЭА3

Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам8

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet22

Адпраўлены ў адстаўку начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі5

Падазраваная ў замаху на ўкраінскага буйнога бізнэсмена ў Манака — украінка4

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

Швецыя, дзе амаль адмовіліся ад наяўных грошай, вяртае іх у паўсядзённае жыццё11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць