Афіша

У Калінкавіцкім раёне пройдзе Фестываль гумару «Аўцюкі-2012»

Сёмы Усебеларускі фестываль гумару «Аўцюкі-2012» пройдзе 27–28 ліпеня ў Калінкавіцкім раёне, у вёсках Вялікія і Малыя Аўцюкі.

Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама, мерапрыемства пачнецца ў Малых Аўцюках з адкрыцця музея-сядзібы гумару. Сядзіба складаецца з двух частак: музея гісторыі Аўцюкоў і культурнай часткі, дзе будуць выступаць калектывы і працаваць выставы. Адкрываць музей будуць нетрадыцыйна — перапілоўваючы бервяно, а не разразаючы чырвоную стужку.

У Малых і Вялікіх Аўцюках пройдзе конкурс падворкаў, канцэрт, узнагароджанне пераможцаў (у ліку падарункаў — парасяты, куры і інш.), феерверк і дыскатэка.

28 ліпеня фестываль гумару працягнецца на цэнтральнай плошчы і ў парку Калінкавічаў. Выступяць прафесійныя і аматарскія калектывы, будуць працаваць гандлёвыя рады, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гумарыстычных палос раённых газет, мастакоў-гумарыстаў, шаржыстаў. Адбудуцца традыцыйныя конкурсы «аўцюкоўскай юшкі», футбольны матч паміж мужчынскай і жаночай камандамі.

Усебеларускі фестываль гумару праводзіцца ў Аўцюках з 1995 года. Апошні адбыўся ў 2008 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць