Свет11

Кіраўніка марыянеткавай Паўднёвай Асеціі перавялі на пасаду дарадцы Пуціна

У марыянеткавай адносна Расіі Паўднёвай Асеціі адбыліся значныя палітычныя змены. Прэзідэнт гэтага самаабвешчанага ўтварэння Алан Гаглоеў абвясціў пра сваю адстаўку і пераход на працу ў адміністрацыю прэзідэнта Расіі, дзе ён стаў дарадцам Уладзіміра Пуціна.

Алан Гаглоеў

Паводле слоў Алана Гаглоева, прапанову заняць новую пасаду ён атрымаў падчас размовы з Пуціным 22 чэрвеня. У сваім звароце ён заявіў, што адной з галоўных мэт лічыць аб’яднанне Паўднёвай Асеціі з Паўночнай Асеціяй у складзе Расіі.

Выканаўцам абавязкаў кіраўніка Паўднёвай Асеціі стаў Марат Камболаў. Ён нарадзіўся ў Паўночнай Асеціі і доўгі час працаваў у Курчатаўскім інстытуце ў Расіі, дзе займаў кіраўнічыя пасады. У Паўднёвай Асеціі ён з’явіўся толькі нядаўна: у канцы мая стаў дарадцам прэзідэнта, а ў сярэдзіне чэрвеня ўзначаліў урад.

Палітычныя змены адбыліся пасля падпісання 9 мая пагаднення аб паглыбленні саюзніцкага супрацоўніцтва паміж Расіяй і Паўднёвай Асеціяй. Паводле ацэнак шэрагу экспертаў і грузінскіх уладаў, гэты дакумент узмацняе ўплыў Масквы на рэгіён і можа стаць крокам да яго далейшай інтэграцыі ў склад Расіі. У прыватнасці, пагадненне дазваляе грамадзянам Расіі займаць дзяржаўныя пасады ў Паўднёвай Асеціі.

Некаторыя аналітыкі адзначаюць, што прызначэнне Камболава працягвае практыку, калі ключавыя пасады ў рэгіёне займаюць людзі, чыя кар’ера была звязана пераважна з Расіяй.

Паводле мясцовай канстытуцыі, пасля адстаўкі прэзідэнта новыя выбары павінны адбыцца не пазней за 21 верасня 2026 года. Раней чарговыя выбары планаваліся толькі на 2027 год.

Паўднёвая Асеція — тэрыторыя, якая паводле міжнароднага права з'яўляецца часткай Грузіі, але выйшла з-пад кантролю Тбілісі яшчэ ў пачатку 1990-х. У 2008 годзе, пасля кароткачасовай вайны супраць Грузіі, Расія афіцыйна прызнала «незалежнасць» Паўднёвай Асеціі разам з яшчэ адным некантраляваным Грузіяй рэгіёнам — Абхазіяй. Акрамя Расіі, за яе прыкладам пайшлі ўсяго некалькі зусім не ўплывовых саюзных Крамлю краін, як правіла вельмі далёкіх ад гэтага рэгіёна. Пры гэтым незалежнасць абодвух рэгіёнаў фіктыўная, паколькі яны вельмі моцна залежаць ад Масквы не толькі палітычна, але і эканамічна. Бюджэт Паўднёвай Асеціі фарміруецца за кошт датацый з Масквы практычна цалкам, Абхазіі — як мінімум на 70%. 

Каментары1

  • Gorliwy Litwin
    23.06.2026
    А калі лукашэначку перавядуць?

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць