Афіша33

10 кастрычніка — гурт:B:N: прэзентуе новы альбом «Крок за крокам»

Re:Public (Прытыцкага, 62). 19.00.

Пласцінка была гатовая да выдання яшчэ вясной, але хлопцы вырашылі перачакаць «мёртвы» летні сезон. У выніку ў альбом увойдуць 14 кампазіцый плюс бонус-трэк — кавер на песню «Песняроў» «Чырвоная ружа». Да таго ж у альбом увайшла песня-дуэт, якая мае назву «Нас няма» і запісаная разам з Кацярынай Муратавай, з якой музыкі знаёмыя з часоў вучобы ва Універсітэце культуры.

Прэзентацыя «Крок за крокам» адбудзецца ў клубе Re:Public 10 кастрычніка пры ўдзеле гурту Pananieba.
:B:N: абяцаюць сыграць усё самае новае і выбранае з ужо вядомага:

«У нас будзе вялікі сэт з 32 песень — увесь новы альбом ды нашы старыя хіты. Плануем адыграць гадзінкі 2,5 не менш!
Думаю, прыхільнікам нашай творчасці павінна спадабацца, бо нарэшце яны змогуць пачуць нажыва песні, якія мы ўжо шмат гадоў не гралі».

Кошт квіткоў: 50–80 тысяч.

Кропкі продажу квіткоў: клюб Re:public, пераход Я.Коласа, пераход Гум, ГЦ Купалаўскі, 19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка. Інтэрнэт-продажы: kvitki.by, ticketpro.by.

Даведкі: (29) 649-08-88, (33) 309-11-37.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў60

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаў хаміць: сямейная пара ў Беларусі адмовілася ад 16‑гадовага сына2

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?64

Прэзідэнтка Мексікі запрасіла знакамітую качку Мерлін да сябе ў палац, а тая дзеўбанула яе ў руку

Лепельская суддзя Кручыніна, якая рэпрэсавала медыкаў, пастара, ратавальнікаў, звольнілася па ўласным жаданні8

60‑гадовую суддзю з Оршы, датычную да палітычных рэпрэсій, выгналі за сур’ёзны залёт2

ЗША прыпынілі санкцыі супраць іранскай нафты2

Выкрадальнікі Нэнсі Гатры яшчэ ў лютым паведамілі, што яна памерла, і выбачыліся1

Змена клімату пагражае смаку гарбаты2

Дубль Холанда вывеў Нарвегію ў плэй-оф1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў60

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць