Афіша

Свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса — Гарошкаў, 27 кастрычніка

27 кастрычніка ў вёсцы Гарошкаў (Рэчыцкі раён) адбудзецца традыцыйнае свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса пад назвай «Дух — гэта, людзі, Я!».
У свяце бяруць удзел родныя і землякі Анатоля, ягоныя сябры, а таксама вядомыя беларускія паэты, барды і гісторыкі.

У тым ліку: Антон Астаповіч, Эдуард Акулін, Алесь Бардоўскі, Анатоль Бароўскі, Таццяна Беланогая, Вадзім Болбас, Анатоль Вярцінскі, Васіль Жуковіч, Генадзь Лапацін, Андрэй Мельнікаў, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Ларыса Раманава, Міхась Скобла, Сяржук Сыс ды іншыя.

Ласкава запрашаем усіх каму на справе, а не на словах дарагі несмяротны Дух айчыннай паэзіі, хто любіць і памятае творчасць Анатоля Сыса — аднаго з найвыбітнейшых беларускіх паэтаў ХХ ст.

Пачатак свята, а 12-ай гадзіне на Гарошкаўскіх могілках, дзе адбудзецца ўскладанне кветак да надмагільнага помніка паэту.
А 13-й пачнуцца паэтычныя чытанні і бардаўскі канцэрт на падворку роднай хаты Анатоля Сыса. У межах свята таксама адбудуцца прэзентацыі кніг серыі «Кнігарня пісьменніка»: «Стрэмка» Сержука Сыса, «Святая вада» Ларысы Раманавай, «Около облака» Генадзя Лапаціна, а таксама юбілейнага, 60-га нумара часопіса «Дзеяслоў».

Ушануйма годна памяць Паэта, чыю творчасць па праве называюць «жураўліным сэрцам» Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сумны кот Лары адзінока сядзіць на ганку Даўнінг-стрыт. Ён перажыў шэсць прэм'ераў ФОТАФАКТ1

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць