Афіша

У Гродне 2 лістапада стартуюць Дні святога Губерта

У Гродне 2–5 лістапада адбудуцца штогадовыя Дні Губерта, патрона горада. Дні горада, адноўленыя мясцовай грамадскасцю, адзначаюцца ў пяты раз запар. Гэта своеасаблівае падсумаванне зробленага за бягучы год гарадзенскімі творцамі і навукоўцамі.

Да Дзён Губерта гарадзенскімі гісторыкамі выдадзены ілюстраваны нумар часопісу «Горад Святога Губерта», а таксама падрыхтаваны «Гарадзенскі каляндар 2013», з выявамі прац гарадзенскіх мастакоў і адмысловым падборам дат, звязаных з гісторыяй Гародні.

Асноўныя мерыпрыемствы Дзён Губерта ў Гародні 2012 (уваход на ўсе мерапрыемствы вольны):

2 лістапада (пятніца):

-- Мастацкая выстава, прысвечаная Дню Святога Губерта. Арт-галерэя «Крыга». Вернісаж, а 17.00. Выставу можна наведаць да 17 лістапада.

— Прэзентацыя вынікаў пленера маладых гарадзенскіх мастакоў. «Кальянная», вул. К. Маркса, 10, пачатак прэзентацыі а 19.00

***

3 лістапада:

— Міжнародная навуковая канферэнцыя «Гарадзенскі палімпсест. Людзі даўняй Гародні». Удзел возьмуць блізу 50 гісторыкаў і краязнаўцаў з Гродна, іншых гарадоў Беларусі і замежжа. Адкрыццё канферэнцыі — 3 лістапада а 9.00 па адрасе: Будзённага 48а (кіруйцеся паказальнікамі).

— Уручэнне 1-й Узнагароды імя Юзафа Ядкоўскага — 3 лістапада, 17.30

— «Птушкі над горадам» — Прэзентацыя вынікаў працы гарадзенскіх арнітолагаў. Адбудзецца прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Сокал над горадам». Пачатак 15.00, Будзённага 48а-38 (кіруйцеся паказальнікамі).

— Творчая сустрэча з Палінай Рэспублікай і Зміцерам Вайцюшкевічам — 3 лістапада, 18.00, Будзённага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

***

4 лістапада:

— Працяг міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гарадзенскі палімпсест. Людзі даўняй Гародні». Паседжанні секцыі «Гародня ў ХІХ-ХХ стст».

***

5 лістапада:

— Прэзентацыя аўдыёкнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш «Птушкі без гнёздаў». Пачатак 18.30 па адрасе: Будзённага 48а-38.

Арганізатарамі сёлетніх Дзён Губерта ў Гародні выступілі: мясцовае аддзяленне «Таварыства Беларускай Школы», кніжная серыя «Гарадзенская Бібліятэка», Беларускае Гістарычнае Таварыства, сайт Birdwatch.by.

Аператыўная інфармацыя пра 5-я Дні Губерта ў Гародні: тут

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сумны кот Лары адзінока сядзіць на ганку Даўнінг-стрыт. Ён перажыў шэсць прэм'ераў ФОТАФАКТ1

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць