11 снежня. Кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а). 18.30.
11 снежня, а 18 30 у кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя кнігі Паўла Ляхновіча «Зялёны дуб» і выступ пісьменніка Віктара Сазонава, які прадставіць публіцы кнігу «Сандалі метрапалітыка».
Таксама чакаецца выступ барда Змітра Бартосіка.
У зборніку Паўла Ляхновіча «Зялёны дуб» сабраныя розныя па жанры творы, у аснову якіх пакладзены багаты жыццёвы досвед аўтара, ягоны светапогляд і, натуральна, фантазія! Чытач знойдзе і аповесць, і апавяданні, і
яскравы гумар таленавітага расказчыка стаў той «разынкай»,з-за якой чытачы і слухачы аповедаў «дзядзькі Паўла» назаўжды сталіся закаханымі ў творчасць гэтага суровага і адначасова лірычнага паляўнічага на музаў.
Уваход на імпрэзу вольны.
Каментары