Прылаўкі беларускіх крам не перастаюць здзіўляць навінкамі, у тым ліку і айчыннымі. Гэтым разам з’явіліся незвычайныя ягады, якія прадаюць за неверагодную суму, піша Tochka.by.

Фота: Tochka.by
Жоўтыя маліны, прычым нашы, беларускія, каштуюць няслаба. За ўпакоўку 125 г у вас папросяць 28,99. У пераліку на кілаграмы атрымаецца 231,92.
Гэтую ягаду вырасцілі ў Брэсцкай вобласці, а калі дакладней — у Кобрынскім раёне.

Фота: Tochka.by
Захоўвацца яна можа 14 дзён, а сабралі яе ў сярэдзіне чэрвеня.

Фота: Tochka.by
Дарэчы, ёсць і крыху таннейшы варыянт ад таго ж вытворцы. Звычайныя чырвоныя маліны каштуюць 19,99 за ўпакоўку або 159,92 за 1 кг.
Каментары
мы жэрлі малінавыя маліны зялёнымі