Увечары 24 чэрвеня ў МНС паступіла паведамленне пра пажар у храме, размешчаным на праездзе Аляксея Гараніна ў Оршы. Там размешчаны храм свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага Цудатворца.

Скрыншот з відэа
Па прыбыцці падраздзяленняў высветлілася, што дах будынка быў цалкам ахоплены агнём. Ратавальнікі аператыўна прыступілі да тушэння і ліквідавалі пажар.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Прычыны і абставіны ўзгарання цяпер высвятляюцца.
На месцы здарэння працавалі 13 адзінак тэхнікі МНС.
Каментары