Афіша22

У Мінск едзе The Australian Pink Floyd Show

25 мая ў Мінску выступіць The Australian Pink Floyd Show — кавер-каманда, якая адзін у адзін увасабляе на сцэне легендарны гурт: па гучанні ад натуральнага «Флойда» аўстралійцаў можна і не адрозніць, а візуальны шэраг адзін у адзін паўтарае легендарныя шоу Уотэрса і кампаніі.

Падавалася б, кавер-гурт і кавер-гурт. Колькі да нас такіх ужо ездзіла? І The Beatles штукі чатыры розныя, і The Animals у складзе невядома каго. Чаму такая ўвага надаецца Pink Floyd Show? Разбярэмся па пунктах.

Па-першае, аўстралійцы маюць ліцэнзію на выкананне песняў «Флойд». Іх асабіста вельмі любіць Дэвід Гілмар, які запрашае «Шоў» на ўсялякія свае сямейныя і не вельмі сямейныя святы.

Па-другое, натуральны Pink Floyd мы ніколі не ўбачым — пакуль Дэвід Гілмар і Роджэр Уотэрс вырашалі, ці змогуць яны трываць адзін аднога, памёр Рык Райт, а без яго Pink Floyd немагчымы.

Па-трэцяе, і Уотэрс і Гілмар вандруюць па свеце з канцэртамі, аднак ніводны з іх не можа быць стоадсоткава як Pink Floyd. З іншага боку, Роджэр Уотэрс зараз пракаціў па свеце поўны альбом The Wall, сабраўшы аншлаг на кожным канцэрце. Тым не менш, у Беларусь Уотэрс наўрад ці даедзе ў бліжэйшыя некалькі гадоў.

Трэба ўлічыць, што The Australian Pink Floyd Show гэта ўсё ж такі не тыя самыя Pink Floyd — аднак як патлумачыў аўтару адзін нямецкі аматар «Флойд»: «Я б схадзіў на іх яшчэ раз, пры тым, што ўжо маю квіткі на бліжэйшага Уотэрса і планую адправіцца на Гілмара. Але, што самае дзіўнае, на арыгінальны „Флойд“ гэтае шоу падобна найбольш».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў9

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?4

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў9

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць