Свет

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю

Адразу пасля таго мае адкрыцца Армузскі праліў.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee / Getty Images

«Падпісанне ўгоды запланавана на заўтра. Адразу ж пасля падпісання Армузскі праліў адкрыецца для ўсіх», — напісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social.

Трамп таксама сказаў, што разлічвае знішчыць іранскі высокаўзбагачаны ўран пасля падпісання пагаднення з Тэгеранам.

«У прыдатны момант, калі ўсё супакоіцца, мы ўвойдзем і забяром ядзерны пыл, пахаваны глыбока пад магутнымі гранітнымі гарамі, […] і знішчым яго, ці то ў Іране, ці то ў Злучаных Штатах. Мы разлічваем на доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Іранам і ўсім Блізкім Усходам», — напісаў Трамп, дадаўшы, што спадзяецца, што яму больш не прыйдзецца прымяняць сілу ў дачыненні да Ірана.

«Спадзяюся, што працэс пройдзе хутка, лёгка і без ускладненняў. У адваротным выпадку мы заўсёды можам выкарыстаць альтэрнатыўны метад. Спадзяюся, больш да гэтага звяртацца не прыйдзецца», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Перад гэтым прадстаўнік МЗС Ірана Ісмаіл Багаі паведаміў, што падпісанне мемарандума аб пачатку ўрэгулявання крызісу паміж ЗША і Іранам у нядзелю не адбудзецца, аднак гэта можа здарыцца ў найбліжэйшыя дні. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака8

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

Расіяне ўначы ўдарылі па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака8

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць