Улада3030

«Советская Белоруссія»: ЕС прапануе змякчэнне візавага рэжыму, каб вербаваць у Беларусі новых агентаў уплыву

Пра гэта піша Усевалад Шымаў, сын былога міністра эканомікі і цяперашняга рэктара Эканамічнага ўніверсітэта.

«Не паспеў Еўрасаюз пралангаваць свае смешныя і яўна незаконныя «санкцыі» ў дачыненні да беларускіх грамадзянаў і прадпрыемстваў, як з Захаду ў дачыненні да нашай краіны надышлі новыя сігналы, прычым зусім іншага кшталту», — піша Шымаў.

Ён мае на ўвазе прапанову пасла Польшчы ў Беларусі пра ўзаемную адмену візаў і словы Гунара Віганда, дырэктара дэпартамента па пытаннях краін Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі генеральнага дырэктарата ЕС па замежных адносінах. «Але што за фасадам гэтай рыторыкі?» — пытаецца Шымаў.

«Тут працуе ўсё той жа метад процістаўлення грамадзянскай супольнасці і дзяржавы, — піша ён. — Аднак партнёраў у беларускай грамадзянскай супольнасці Еўропа падбірала сабе выключна сабе да густу».

Шымаў мяркуе, што «тэхналогіі работы з грамадзянскай супольнасцю ў Еўропе пастаўленыя вельмі някепска. Няможна забываць, што «каляровыя рэвалюцыі», што ўзрушылі шмат якія постсавецкія дзяржавы ў 2000-я, былі вынікам у тым ліку ўдарнай працы ЕС і ЗША з грамадзянскімі супольнасцямі гэтых краін».

Газета засцерагае супраць змякчэння візавага рэжыму, што дало б грамадзянам Беларусі лягчэй выязджаць у Еўропу, а еўрапейскім турыстам — прасцей трапляць у нашу краіну. «Меркаваныя візавыя «паслабленні» з боку ЕС скіраваны на пашырэнне сацыяльнай базы еўрапейскай прысутнасці ў Беларусі, — папярэджвае «Советская Белоруссія». — Бо аслабленне візавага рэжыму, безумоўна, падвысіць рэйтынг ЕС у вачах шмат каго з беларускіх грамадзянаў, а таксама інтэнсіфікуе беларуска-еўрапейскія кантакты на ўсіх кірунках, што будзе надта ж ёмка для вярбоўкі новых агентаў уплыву ў Беларусі».

«Советская Белоруссія» — гэта газета Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскай вобласці прайшоў тарнада ФОТЫ2

Дызайнеры прапануюць адзенне, якое можа абараніць ад распазнавання твару9

У Самарскай вобласці перастаў існаваць лагістычны комплекс Wildberries6

У Саратаве гарыць НПЗ2

Адной ін'екцыі хапіла на 70 дзён. У ЗША выпрабавалі новы падыход да лекаў ад атлусцення3

Камандуючы Паветранымі сіламі Расіі Чайко жывы. З трох загінулых пры выбуху ў элітным рэстаране ў Маскве толькі адзін — наведвальнік7

У Сіднэі ўзвялі самы высокі ў свеце драўляны хмарачос5

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Інстаграмнае возера на мяжы Швейцарыі і Францыі праз працяглую спёку амаль высахла ФОТА15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць