Культура66

Беларускі рэжысёр Яўген Карняг ставіць у Маскве спектакль пра апошнія дні ў бункеры Гітлера

Маскоўскі яўрэйскі тэатр «Шалом» абвясціў планы на сезон 2026-2027, сярод прэм’ер — спектакль галоўнага рэжысёра беларускага тэатра лялек Яўгена Карняга, піша Reform.news.

Афіша спектакля «Магда»

Першыя паказы спектакля Карняга «Магда» па п’есе брытанскага драматурга Майкла Ардыці пройдуць 12 і 13 верасня. Дзеянне спектакля адбываецца ў берлінскім бункеры Гітлера 22 красавіка 1945 года. У аснове сюжэта — сустрэча Евы Браўн, каханкі Гітлера, і Магды Гебельс, жонкі міністра прапаганды Ёзэфа Гебельса. Праз вобразы людзей, якія апынуліся побач з уладай, робіцца спроба даследаваць працэс ператварэння культурнай і гуманістычнай Германіі ў нацысцкую дзяржаву, кіраваную гвалтам.

«Бункер нібы сабраў міні-мадэль германскага грамадства таго часу: тут і наіўныя людзі, якія нічога не хацелі ведаць пра зверствы нацызму, і прадстаўнікі народа, «ад зямлі», якія шчыра падтрымліваюць Гітлера, і фанатык, і інтэлігент, і ідэолаг, і «будучыня нацыі» — дзеці, якія вераць, што іх бацькі і дзядзька фюрэр — «самыя лепшыя людзі на планеце», — паведамляе анатацыя.

«Як атрымалася, што выдатная Германія — радзіма Шылера, Гётэ, Дзюрэра, Мана, Рэмарка, Брэхта і сотняў іншых вялікіх гуманістаў — ператварылася ў нацысцкую дзяржаву, якая спальвае людзей і знішчае свабоду? Хто адкажа за мільёны знішчаных жыццяў і разбураных дамоў? Хто атрымае пакаранне, і ці ёсць яно?» — над гэтымі пытаннямі прапануюць задумацца гледачу.

Жанр новай пастаноўкі Карняг вызначыў як «калыханку, якая пераходзіць у хорар».

Разам з рэжысёрам над прэм’ерай працуюць мастачка Таццяна Нерсісян, мастак па святле Мікалай Суркоў і кампазітарка Кацярына Аверкава.

Для Яўгена Карняга гэта першая праца на сцэне «Шалома».

Театр «Шалом» быў заснаваны ў 1988 годзе як першы і адзіны ў Расіі прафесійны яўрэйскі тэатр. За гады працы зарэкамендаваў сябе як эксперыментальная пляцоўка, дзе ставяць спектаклі на вострыя сацыяльныя і культурныя тэмы. «Шалом» прыцягвае гледачоў не толькі яўрэйскімі пастаноўкамі, але і праектамі, прысвечанымі агульначалавечым каштоўнасцям. Тэатр актыўна супрацоўнічае з рэжысёрамі і драматургамі, якія працуюць у жанры сацыяльнага тэатра.

Каментары6

  • дарэчы
    02.08.2026
    У Рэмарка ёсць твор пра апошнія дні Гітлера ў бункеры "Апошні акт". І пра жыхароў Берліна таксама ў апошнія дні "Апошні прыпынак". Пісьменнік мала чаго прыдумаў, бо працаваў з дакументамі саюзнікаў, якія апытвалі-дапрошвалі сведак тых падзей.
  • Янка
    02.08.2026
    Забароняць 100%. Бо надта шмат паралеляў напрошваецца: няўдалы бліцкрыг, які праз некалькі год вяртаецца ў родную гавань, бункер з сядзячым у ім і адарваным ад рэчаіснасці фанатыкам-фюрэрам, каханка, ідэолагі, глыбінны народ, які спажывае выключна дзяржпрапаганду і не жадае нічога ведаць пра злачынствы ўласнага войска і спецслужб. А за месяц, які застаецца да прэм'еры, гэтых паралеляў стане яшчэ больш
  • 453543
    02.08.2026
    "«Як атрымалася, што выдатная Германія — радзіма Шылера, Гётэ, Дзюрэра, Манна, Рэмарка, Брэхта... " Чэхава, Талстога Ільва, Дастаеўскага...
    Ну, колькі можна на адны і тыя ж граблі. Спектакль забаронюць, артыстаў, габрэяў, пасодзуць, рэжысёра "растраляюць", а народ гэтых "ворагаў народу" асудзіць.
    Асабіста у мяне ніякага сумнення ў такім сцэнары гэтага спектакля няма.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне31

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць