Грамадства7474

Мітрапаліт Павел у першым інтэрв'ю: Нашто вы навязваеце дэмакратыю?

Ён засцярог беларусаў ад змены кірунку, у якім ідзе краіна.

Мітрапаліт Павел, якога Святы Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы прызначыў мітрапалітам Мінскім, даў сваё першае інтэрв'ю — урадаваму тэлеканалу СТВ. «Мяне радуе, што Аляксандр Рыгоравіч выдатна ведае сітуацыю ў краіне, ведае значэнне царквы і веры для людзей, — сказаў мітрапаліт.

— Пры такім добрым стаўленні, вядома, думаю, будзем займацца суработніцтвом [праваслаўны выраз, які азначае супрацоўніцтва, сінергію — НН]: кожны будзе выконваць сваю справу, несці сваю місію. Я бачыў велізарную розніцу, што ёсць у Беларусі і тут у нас [у Расіі — НН]», — заявіў мітрапаліт Павел.

«У Мінску можна ў любы час, і днём, і ноччу, выйсці, вы можаце хадзіць без аховы, на вас ніхто не нападзе, не абрабуе. Людзі ўжо ўбачылі перамены да лепшага, і я думаю, што людзі зразумеюць, хто іх кіраўнік.

Ні ў кога, можа быць, нават не ўзнікне думкі змяніць кірунак, па якім сёння ідзе беларускі народ і Беларусь у цэлым.

Я буду рабіць усё магчымае, каб мір і блаславенне перабывалі на блаславёнай беларускай зямлі», — заявіў мітрапаліт Павел.

Адказваючы на пытанне пра сваё стаўленне да заходніх каштоўнасцяў, ён сказаў: «Калі гэта дэмакратыя — заходняе дабро, нашто вы так навязваеце яго рознымі шляхамі і падкупляеце? І Балотная. А цяпер на Хрышчаціку што дзеецца…

Калі заходнія каштоўнасці настолькі добрыя для людзей, навошта вы іх навязваеце? Прапануйце, і людзі самі да вас пойдуць. А паглядзіце на Югаславію, на Лівію, Егіпет… Калі гэта дабро, паглядзіце, як гэтае добра хутка заканчваецца».

«Так што я не супраць заходніх каштоўнасцяў маральных ці духоўных, але не трэба нас заганяць, — падсумаваў ён. — Пакуль жа рух на Захад для мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла абмяжуецца межамі Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы», — пажартаваў ён.

Ён таксама заявіў, што чытаў адзін артыкул у беларускіх СМІ з рэакцыяй на сваё прызначэнне. «Мне паказалі артыкул, там сказана, што да нас едзе кансерватар, які ненавідзіць атэістаў, камуністаў, геяў і Захад. Вы ведаеце, гэта няправільна сказана. Я не магу ненавідзець або пагарджаць людзьмі, я павінен усіх любіць. Але як праваслаўны святар я павінен сказаць: сябры мае, я вас не асуджаю, але шкадую, спачуваю, што вы стаіце на шляху згубным», — адзначыў мітрапаліт.

Як вядома, у расійскай і беларускай афіцыйнай прапагандзе ўзяты курс на атаесамленне Захаду з гей-свабодамі, і мітрапаліт тут ідзе ў тым самым рэчышчы.

Мітр. Павел мае рэпутацыю кансерватара і рускага нацыяналіста. Сярд іншага, ён заяўляў, што Расія можа «адкрыць чарнобыльскі кранік», ужыць ядзерную і бактэрыялагічную зброю ў выпадку пагрозаў сабе.

Прызначэнне мітрапалітам Мінска ўладыкі, які не беларус і ніколі не працаваў у Беларусі, выклікала неўразуменне і горыч ў беларускім праваслаўі. Тут спадзяваліся, што новы ўладыка будзе чалавекам з Беларусі. Аднак пры мітрапаліту Філарэту на пачатку 90-х БПЦ, у адрозненне ад Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата, не дабівалася права самой выбіраць свайго прадстаяцеля.

Зрэшты, УПЦ тое права здабыла таму, што з'явілася Украінская праваслаўная царквы на чале з патрыярхам Кіеўскім, і Масква мусіла прадэманстраваць, што яна не абмяжоўвае правоў украінскага праваслаўя. Варта адзначыць, што і патрыярх Кіеўскі Філарэт, і мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Уладзімір, ачольнік УПЦ Маскоўскага патрыярхата — украінцы, а мітр. Мінскі Філарэт, як і мітр. Павел — нарадзіліся ў Расіі.

Каментары74

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні18

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

«Больш за год Святлана цяжка хварэла, але нават падчас хваробы не скардзілася» — Катынскі музей адгукнуўся на смерць Святланы Курс2

Былы зяць Шэймана мае ДНЖ у Літве. А якія бізнэсы ён вядзе?13

ДТЗ у Буда-Кашалеўскім раёне: адзін чалавек загінуў, сем пацярпелі

На месцы гібелі Ірыны Фарыён у Львове паставілі дзіўны помнік5

«Прачытаў 1596 кніг». Максім Знак пра турму, свабоду і ворагаў3

Кіроўца запытала ў «Беларуснафты», чаму на іх запраўках адсутнічаюць пракладкі — адказ кампаніі раз'юшыў беларусак32

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай11

Вярхоўны суд Расіі прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй беларускіх «Кіберпартызан»1

Зідан узначаліў зборную Францыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні18

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць