Андрэй Расінскі. Кадры

«Запавет»

posterЗапавет (Zavet)
Сэрбія – Францыя, 2007, каляровы, 126 хв.
Рэжысэр: Эмір Кустурыца
Ролі выконваюць: Аляксандар Берсек, Ліліана Благоевіч, Мікі Манойлавіч, Урас Мілаванавіч, Стрыбар Кустурыца
Жанр: Трагікамэдыя
Прызы: Намінацыя на “Залатую галіну” Канскага кінафэсту
Адзнака: 7,5 (з 10)

Цана, ягоны дзядуля-вынаходнік і грудастая настаўніца – апошнія жыхары закінутай вёскі. Аднойчы дзядуля заяўляе, што памірае й просіць, каб унук выканаў запавет. Цане трэба адправіцца ў горад, прадаць карову – і на выгандлёваныя грошы набыць абраз. І галоўнае – Цана мусіць знайсьці сабе жонку. Але ў горадзе пануе сэрбская мафія, ласая да чужых кароваў, абразы лёгка разьбіваюцца ў бойках, а з жонкай, увогуле, вялікая праблема…

Кустурыца паставіў “Запавет” на адным подыху, у перапынку – каб падтрымаць прадусарскі дэбют сваёй жонкі. Рэжысэру дакараюць, што стужка – занадта лёгкая, што засталося камікаваньне замест мудрай горычы, што побыт стаўся павярхоўнаю казкай.

Але ў гэтым і асалода.

Нястрыманы, дзівосны, шалёна-пацешны балканскі карнавал, дзе хаўтуры таньчаць зь вясельлем, у паветры лётае беспрытульны цыркач, а вясковая хата абсталяваная пэрыскопамі.

Мсьцівец разбурае галавою будынак, тузін куляў у сьпіну не перашкаджаюць займацца любошчамі, а рулю пісталета лепей за ўсё адкусіць – і зжаваць. Гратэскна-цудоўныя дзівосы Кустурыцы на мяжы фолу: мафіёзі заляцаецца да індзейкі; бычка (адылі й ворага) – вылягчаюць, прыгажуні шалеюць ад стрыптызу. Але не ўспрымайце гэта ўсур’ёз.

Нягледзячы на папрокі ў легкадумнасьці, герой Кустурыцы паўтарае подзьвігі “Таксісту” (сацыяльна-крытычны фільм Скарсэзэ з пашанай цытуецца рэжысэрам).

Але ўсе падзеі ў карціне – гэта казка, сьветлая, нязмушаная, неабавязковая.

І ў гэтай неабавязковасьці – сапраўдная радасьць кіно.

Карціна дэманструецца ў “Доме кіно” ў межах праекту “Канаманія”.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці10

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі беларускі бомж забіў расійскага бамжа4

У войсках спецназу па загадзе Лукашэнкі фармуюць падраздзяленне з няўдалых аграрыяў і парушальнікаў дысцыпліны25

На Нарачы перакуліўся катамаран1

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна1

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

Больш за 100 тысяч фактаў пераследу: «Вясна» апублікавала сумную статыстыку шасці гадоў рэпрэсій11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці10

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць