З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1515

Чайчыц: Крыўдзіцца — гэта не па-хрысціянску

Я сам благі хрысьціянін, але, назіраючы за крытыкай на адрас расстраляных тэрарыстамі карыкатурыстаў Charlie Hebdo з хрысьціянскага царкоўнага і каляцаркоўнага боку, — маўляў, нельга было правакаваць і нельга было абражаць веру — скажу вось што.

Калі тваёй веры можна нанесьці шкоду якісь дурацкі малюнак — значыць, твая вера нічога ня вартая.

Задамося пытаньнем амэрыканскіх пратэстантаў: What would Jesus do? Калі Ісуса ўкрыжоўвалі (а ня проста малявалі пра яго крыўдную карцінку ў часопісе), ён сказаў наступнае: «Ойча, прабач ім, бо ня ведаюць, што робяць» (Лк. 23:34).

І пагатоў Нагорную пропаведзь наконт Charlie Hebdo можна цытаваць яшчэ долей (Лк 6:27-38):

«27 любіце ворагаў вашых, дабро рабіце тым, хто вас ненавідзіць.

28 Бласлаўляйце тых, хто вас праклінае, маліцеся за тых, хто вас крыўдзіць.

29 Таму, хто ўдарыў цябе па шчацэ, падстаў і другую; і таму, хто адбірае ў цябе плашч, не забараняй узяць і кашулю.

30 Кожнаму, хто просіць у цябе, давай, і ад таго, хто ўзяў тваё, не дамагайся звароту.

31 І як хочаце, каб рабілі вам людзі, так вы ім рабіце.

32 Калі любіце тых, хто любіць вас, якая вам за гэта падзяка? Бо грэшнікі таксама любяць тых, хто іх любіць.

33 І калі чыніце дабро тым, хто вам чыніць дабро, якая вам за тое падзяка? І грэшнікі робяць тое самае.

34 І калі пазычаеце тым, ад каго спадзяецеся атрымаць назад, якая вам за тое падзяка? Бо і грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб атрымаць столькі ж.

35 Але вы любіце ворагаў вашых, і рабіце дабро, і пазычайце, не чакаючы нічога ўзамен, і будзе ўзнагарода вашая ў небе вялікая, і будзеце сынамі Найвышэйшага, бо Ён ласкавы да няўдзячных і да злых».

Для мяне найважнейшая хрысьціянская каштоўнасьць — гэта недасяжнае для шараговага чалавека ўменьне цярпець і трываць зьнявагу з боку злодзея, адказваць прабачэньнем і любоўю на нянавісьць і гэтым атрымліваць калясальную маральную перамогу над непрыяцелем. У гэтым сапраўдная духоўная сіла хрысьціянства і хрысьціяніна.

Яшчэ раз: Ісус дэманстраваў гэтыя якасьці на ўласным жахлівым пакутлівым пакараньні, а тут — якіясь малюнкі на паперы ці ў інтэрнэце. Малюнкі!

Эўрапейская талерантнасьць — яна, як вы думаеце, адкуль? Менавіта ад стагодзьдзяў хрысьціянскага гартаваньня Эўропы.

Разважаць пра «самі вінаваты», «ня трэба было правакаваць» і гэтым ускосна апраўдваць тэрарыстычны акт — у гэтым, мне здаецца, вельмі мала хрысьціянскага.

Таксама ў гэтым кантэксьце красамоўна, калі афіцыйны прадстаўнік РПЦ крытыкуе фільм «Левіятан» за тое, што там у несымпатычным вобразе прадстаўленае ўзаемадзеяньне РПЦ і карумпаванага расейскага чынавецтва. Больш за тое, называе такую крытыку «грахом». Але годзе тут і гаварыць.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць