Грамадства2727

Мінінфармацыі абмежаваў доступ да сайта kyky.org

Сёння раніцай быў абмежаваны доступ да сайта kyky.org. Паведамленне аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце міністэрства

на фота старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч наведвае рэдакцыю kyky.org, на тэлефон яго фоткае галоўны рэдактар праекта Саша Раманава

У паведамленні Міністэрства інфармацыі зазначалася: «У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года «Аб сродках масавай інфармацыі» 15 чэрвеня 2015 г. Міністэрства інфармацыі Беларусі прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйнага рэсурсу kyky.org з прычыны размяшчэння інфармацыі, распаўсюджванне якой здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь (падпункта 1.3 пункта 1 артыкула 38 Закона аб СМІ)», — гаворыцца ў паведамленні.

У шэрагу публікацый, размешчаных на гэтым інфармацыйным рэсурсе, паведамляецца на сайце ведамства, утрымліваюцца прыніжальныя выказванні ў дачыненні да дзяржаўнага свята Рэспублікі Беларусь — Дня Перамогі, грамадзян краіны, якія ў ім ўдзельнічаюць, аспрэчваецца значнасць гэтай падзеі ў гісторыі краіны, тым самым скажаецца гістарычная праўда аб Вялікай Айчыннай вайне. Таксама ў матэрыялах на сайце kyky.org прысутнічае табуяваная лексіка, грэблівыя, а часам і абразлівыя выказванні на адрас прадстаўнікоў пэўных сацыяльных груп, нацыянальнасцяў і рэлігійных канфесій.

Права блакаваць інтэрнэт-сайты Міністэрства інфармацыі Беларусі атрымала 1 студзеня гэтага года пасля ўступлення ў сілу паправак у Закон «Аб СМІ», паспешліва прынятых напрыканцы 2014 года.

Пасля 10-й гадзіны раніцы сайт kyky.org перастаў адкрывацца як з Беларусі, так і з-за мяжы, а таксама праз сродкі ананімнасці. Каля 12:30 сайт стаў дасяжны праз ананімайзеры і Tor. Пасля 13:00 доступ да сайта быў адноўлены, але затым зноў спыніўся.

Як распавёў «Нашай Ніве» рэдактар Kyky.org Павел Свярдлоў, сайт хосціўся не ў Беларусі, таму такая «глабальная» недасяжнасць выглядала дзіўна.

«Сайт пакуль не заблакаваны. Ён лёг, і мы з гэтым спрабуем змагацца», — напісала на Facebook дырэктар Kyky.org Дар’я Мацявіна.

Пакуль невядома, ці была гэта ўнутраная памылка, ці на сайт паралельна з блакіроўкай вядзецца хакерская атака.

«Звязаліся з Мінінфармам. Нам даслалі ліст з пазначэннем канкрэтных парушэнняў, — піша Kyky ў твітары. — Выправім — можна падаваць заяўку на аднаўленне доступу».

Чытайце таксама:

KYKY.ORG заблакавалі «па просьбе» эмігранта Вячаслава Дзіянава

Каментары27

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць