Улада1818

Янукевіч і Калякін у эфіры АНТ гаварылі аб фальсіфікацыях і несправядлівасці выбараў, Анісім і Караткевіч не крытыкавалі

Ток-шоу «Справа прынцыпу» на тэлеканале АНТ 12 верасня было прысвечанае тэме парламенцкіх выбараў. У студыі быў прадстаўлены дастаткова шырокі спектр палітычных сілаў, у тым ліку і апазіцыйных.

Лідарка «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч.

Некаторыя палічылі за найлепшае раскрытыкаваць хаду кампаніі, а таксама галасавання, іншыя ж наадварот устрымаліся ад усялякай крытыкі.

Да першых адносіцца кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч: «На жаль, мы не можам сказаць, што выбары адбываліся свабодна, справядліва і сумленна. Можна павіншаваць 110 чалавек, якія аказаліся ў парламенце, але нельга павіншаваць беларускі народ. Выбары не адлюстроўваюць волю народу. Цікаўнасць да выбараў вельмі нізкая, людзям усё роўна, хто пераможа», — сказаў Аляксей Янукевіч.

Вадзім Гігін паспрабаваў затроліць Аляксея Янукевіч адносна таго, што некаторыя сябры Партыі БНФ ішлі на выбары з лозунгамі рэстытуцыі.

Экс-кандыдатка на пасаду прэзідэнта Таццяна Караткевіч з «Гавары праўду» ўстрымалася ад рэзкай крытыкі выбарчага працэсу. Яна толькі пажурылася, што трох месяцаў кампаніі недастаткова, каб запаліць выбарцаў.

«Выбарцы давяраюць мне, ім падабаецца мая праграма, — сказала Караткевіч. — У нас сапраўды гістарычная падзея. У нас у парламенце два прадстаўнікі апазіцыі».

«Тры», — імгненна адрэагаваў Алег Гайдукевіч, маючы на ўвазе прадстаўніка ЛДПБ.

«Два», — адрэзала Караткевіч.

«Выбары далі нам новае пакаленне палітыкаў. Мы бачым палітыкаў, якія гатовыя працаваць у сваіх акругах», — лічыць спадарыня Таццяна Караткевіч.

З рэзкай крытыкай выступіла кіраўнічка партыі «Зялёныя» Настасся Дарафеева, яна сказала: «Цяпер мы займаемся сімуляцыяй абмеркавання сімуляцыі выбараў». Дарафеева прыйшла на эфір у майцы «Не — Астравецкай АЭС», але тэлевізійнікі стараліся яе паказваць так, каб майка бачная не была.

Кіраўнік «Справядлівага свету» Сяргей Калякін адзначыў, што ніхто не ведае як лічацца галасы, нават члены выбарчай камісіі. «Пра гэта ведае толькі кіраўнік камісіі, які абвяшчае вынікі выбараў.

Калі ўлада перамагае з разрывам у 90%, то дайце вы гэтай апазіцыі палічыць галасы пад камерамі. Мы скажам: мы прайгралі. Але ж вы так схавалі так, што нават сама Ярмошына не ведае, як лічацца галасы. Празрыстыя скрыні нічога не рашаюць, але яны здольныя выявіць самыя грубыя парушэнні. Толькі адкрыты падлік галасоў рашае праблемы», — лічыць Сяргей Калякін.

«Калі лічыць апазіцыяй альтэрнатыўнае бачанне, то я апазіцыя», — сказала абраная ў парламент намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім. Тым не менш, ад нейкай крытыкі выбарчага працэсу Анісім цалкам устрымалася.

На пытанне Гігіна, ці збіраецца дэпутатка яшчэ спрабаваць вылучацца ў прэзідэнты, Анісім адказала: «Час пакажа».

Каментары18

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць