Грамадства1717

Хуліганства ці празмерная актыўнасць? За што будуць судзіць мінскіх «антыфашыстаў»

3 лютага ў судзе Першамайскага раёна будуць разглядаць так званую «справу антыфашыстаў». Спыненую справу аб бойцы паміж фанатамі аднавілі і запусцілі зноў праз год пасля інцыдэнту.

Сутычка паміж прыхільнікамі двух мінскіх футбольных клубаў — «ультраправымі» фанатамі «Тарпеда» і «антыфашыстамі», што заўзеюць за «Партызан» — адбылася яшчэ 29 чэрвеня 2014 года. Тады дзве групы фанатаў пабіліся на прыпынку на вуліцы Несцерава. Пасля, як паведамляла міліцыя, недалёка ад гандлёвага цэнтра «Максімус» маладыя людзі на некалькіх машынах блакавалі рух тралейбуса №3.

«Разбіўшы ў ім шкло і пашкодзіўшы корпус, хуліганы распылілі слезацечны газ, пасля чаго збеглі. Прычынай вандалізма стала разборка з фанатамі іншага сталічнага клуба «Тарпеда», якія знаходзіліся ў салоне разам з іншымі пасажырамі», — паведамляла прэс-служба МУС.

10 ліпеня 2014 года ў дачыненні да 10 чалавек былі заведзеныя крымінальныя справы за хуліганства. Шкода тралейбуснаму парку склала 280 тысяч «старымі», пацярпелых сярод пасажыраў не было. Неўзабаве ўсіх затрыманых выпусцілі, справу прыпынілі.

Але ж пазней разбіральніцтва аднавілі. У сакавіку 2016 прайшоў шэраг вобшукаў у кватэрах некалькіх дзясяткаў мінскіх антыфашыстаў.

Вынікам сталі арышты 2 чалавек — за краты трапілі трэнер па тайскім боксе Ілля Валавік і яго сябар Вадзім Бойка. 4 сакавіка і 1 жніўня былі арыштаваныя яшчэ двое антыфашыстаў, Дзмітрый Цехановіч і Філіп Іваноў, іх змясцілі ў СІЗА.

Сябры Цехановіча расказвалі, што 4 красавіка яму патэлефанавалі з Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК). Праваахоўнікі прапанавалі яму забраць сканфіскаваныя падчас вобшуку рэчы. Дадому хлопец не вярнуўся.

Усім чацвярым Следчы камітэт прад'явіў абвінавачванні ў асабліва злосным хуліганстве (максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — пазбаўленне волі тэрмінам да 10 гадоў). Праз 4 месяцы зняволення ў сярэдзіне жніўня пад падпіску аб нявыездзе быў выпушчаны Дзмітрый Цехановіч, а крыху пазней вызвалілі і Філіпа Іванова. Аднак абвінавачванні з іх зняты не былі.

Такім чынам, судзіць будуць шасцярых. Гэта затрыманыя ў сакавіку Валавік, Бойка, Цехановіч, Іваноў і затрыманыя раней Краўчанка і Чартовіч. Іх усіх абвінавачваюць у асабліва злосным хуліганстве. Акрамя таго, Валавіка вінавацяць у кіраўніцтве незарэгістраванай арганізацыяй — а гэта можа пацягнуць пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў. Краўчанку з Чартовічам абвінавачваюць у захоўванні наркотыкаў.

На волі з шасці чалавек знаходзяцца толькі двое — Філіп Іваноў і Дзмітры Цехановіч.

Затрыманыя скардзяцца на ўмовы ўтрымання. Усіх чацвярых выклікалі на «прафілактычную» гутарку да начальства ізалятара, дзе ім паведамілі, што яны знаходзяцца на ўліку як экстрэмісты. І літаральна на працягу наступных некалькіх дзён яны атрымалі адзін за адным папярэджанні. Цяпер у выпадку чарговага папярэджання кожны з пакінутых пад арыштам адправіцца ў штрафны ізалятар. Вадзім Бойка скардзіцца, што ў следчым ізалятары яму ўжо амаль год не аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу — ён ад нараджэння знаходзіцца на ўліку з дыягназам гемангіёма (дабраякасная пухліна).

Што стала прычынай раптоўнай цікавасці да старой і закрытай, здавалася б, справы, невядома. Але па неафіцыйнай інфармацыі, справа аднавілася менавіта пасля затрымання Краўчанкі і Чартовіча, якіх вінавацяць у захоўванні наркотыкаў. Чартовіч быў затрыманы ўвосень 2015 года, Краўчанка — на пачатку 2016 года. Менавіта пасля працы з імі праваахоўнікі ізноў вярнуліся да «справы антыфашыстаў».

Таксама, па непацверджанай інфармацыі, праз працяглы час пасля той бойкі быў затрыманы і асуджаны за распаўсюд наркотыкаў адзін з фанатаў мінскага «Тарпеда». Цяпер па справе аб бойцы ў 2014 годзе ён будзе праходзіць пацярпелым. Прычым, пацярпелым ён «вырашыў» стаць ужо пасля пасадкі ў калонію — у 2014 аніякіх пацярпелых па справе не было.

Прадстаўнікі антыфашысцкай суполкі ўпэўненыя — справа мае палітычны ўхіл.

«Нападу і бойкі ў матэрыялах крымінальнай справы першапачаткова не было — гэта хлусня МУС і Следчага камітэта. Такая ж, як і «блакаванне тралейбуса машынамі». Дадзеная загадзя ілжывая інфармацыя накіравана на стварэнне негатыўнага эмацыйнага фону з боку грамадскасці вакол «справы антыфашыстаў». Абвінавачаныя па «справе антыфашыстаў», на думку ГУБАЗіК, з'яўляюцца аўтарытэтамі сярод розных груп антыфашысцкага руху Мінска і ўяўляюць пагрозу дзеючай улады. Ставячы перад сабой задачу ліквідаваць усе непадкантрольныя сілавым структурам моладзевыя аб'яднання ў Беларусі, ГУБАЗіК такім чынам спрабуе дасягнуць сваёй мэты», — заяўляюць прадстаўнікі «антыфа».

Яны лічаць, што іх караюць за актыўнасць: антыфашысты пастаянна праводзяць розныя акцыі, часцяком удзельнічаюць у апазіцыйных шэсцях і мітынгах.

Але ж праваабаронцы палітыкі ў справе не бачаць. Іллю Валавіка і Вадзіма Бойку палітзняволенымі так і не прызналі.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах3

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць