Грамадства4343

Адбылося больш за 20 вобшукаў у кватэрах мінскіх антыфашыстаў, двое затрыманы

Вядома, што ў ізалятары на Акрэсціна на дадзены момант знаходзіцца Ілля Валавік (на фота) і яшчэ адзін хлопец, які просіць не называць свайго імя.

Жонка Валавіка Алена паведаміла «Нашай Ніве», што да іх у кватэру супрацоўнікі ГУБАЗіК разам СОБРам уварваліся а 7:20 раніцы. «Мы яшчэ спалі, — кажа Алена. – Людзі былі ў касках, з аўтаматамі».

Ператрус звязаны з крымінальнай справай, якая заведзеная амаль 2 гады таму.

29 чэрвеня 2014 года адбылася бойка на прыпынку «Універсам» на вуліцы Несцерава, а пасля невядомыя разбілі шкло ў тралейбусе. Алёна кажа, што яе мужа і многіх знаёмых ужо дапытвалі раней па гэтай справе. Але цяпер яе вырашылі зноў аднавіць. Справа заведзеная па артыкуле 339 «Хуліганства».

У кватэры Валавіка забралі камп'ютары, друкаваную прадукцыю, налепкі, таксама забралі ўсё адзенне.

Алена цяпер цяжарная. Пасля ператрусу яе забралі ў бальніцу з падазрэннем на выкідыш. Бліжэйшы тыдзень яна правядзе ў шпіталі.

Ілля Валавік працаваў трэнерам. Ён чэмпіён Беларусі па лаў-кіку за 2010 год у вагавай катэгорыі да 66 кілаграмаў. Удзельнічаў у антыфашысцкім руху, быў заўзятарам футбольнага клуба «Партызан». Валавіка некалькі разоў палітычна матывавана прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Напрыклад, яго пасадзілі на суткі перад чэмпіянатам свету па хакеі ў Мінску.

Таксама стала вядома, што па гэтай самай крымінальнай справе ператрусы і канфіскацыі прайшлі яшчэ як мінімум у 20 кватэрах. Першапачаткова былі затрыманыя 4 чалавекі, але двух адпусцілі на волю. Другі затрыманы пакуль не хоча, каб афішавалася яго імя.

Трое сутак ад моманту затрымання сканчваюцца раніцай у пятніцу. Далей будзе бачна, ці тэрмін знаходжання пад вартай будзе працягнуты, ці іх адпусцяць.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна6

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

Сёння на Алімпіядзе будуць разыграныя першыя медалі. Беларускі возьмуць удзел у двух спаборніцтвах2

Што за гіялуронавая кіслата, з дапамогай якой скакуны з трампліна павялічвалі пенісы дзеля лепшых вынікаў5

Трамп падпісаў указ аб павышэнні тарыфаў для краін, якія гандлююць з Іранам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць