Навука і тэхналогіі66

Беларускія навукоўцы распрацавалі ўзмацняльнікі прэпаратаў супраць рака

Узмацняльнікі проціпухлінных прэпаратаў распрацавалі ў Беларусі, паведаміў БелТА адміністратар праекта, навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Аляксей Кляцкоў.

«Мы распрацавалі ўзмацняльныя дадаткі для вядомых біялагічна актыўных злучэнняў, напрыклад, для проціпухлінных прэпаратаў. Наша распрацоўка можа прынесці вялікую карысць у фарміндустрыі», — распавёў Аляксей Кляцкоў.

Сінтэзаваныя навукоўцамі дадаткі здольныя павышаць эфектыўнасць біялагічна актыўных рэчываў.

«Калі ўдасца знізіць нормы расходу проціпухлінных прэпаратаў, канцэнтрацыю, пры якой надыходзіць тэрапеўтычны эфект, то будзе павышацца ўзровень жыцця хворых падчас тэрапіі. Мы мяркуем, што ў перспектыве наша распрацоўка дазволіць стварыць камбінаваныя прэпараты, якія не будуць саступаць па эфектыўнасці ўжо існуючым, але пры гэтым колькасць пабочных эфектаў скароціцца і паменшыцца нагрузка на арганізм пацыента», — зазначыў адміністратар праекта.

Распрацоўка высока ацэненая экспертамі. Праект заняў трэцяе месца ў намінацыі «Найлепшы моладзевы інавацыйны праект» рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў 2016 года.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць