Усяго патроху3737

Бабёр смачны? Пацук са спецыямі таксама — смаката: больш за 10 тысяч чалавек падпісаліся супраць каўбасы з бабра

На сайце change.org запусцілі петыцыю супраць вытворчасці каўбасы з мяса бабра. Яе падпісалі ўжо 10 500 чалавек. Аўтар петыцыі збіраецца накіраваць яе ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

«Не пачынайце вытворчасць каўбасы і саланіны з баброў, — заклікае аўтар петыцыі. — Я, як і мае сябры, вегетарыянец. Мы супраць гэтага. Усе вегетарыянцы Беларусі супраць гэтага! І не толькі вегетарыянцы.

Любы разважны чалавек будзе супраць! Калі мы пачнем выпускаць такія прадукты, то што будзе далей? З патрэбнымі спецыямі,як кажа начальнік Мінсельгаса, бабёр смачны! Пацук таксама будзе смачны. Больш таго, па гэтай логіцы, чалавек таксама будзе смачны! Мала ежы? Людзі без баброў ходзяць галодныя і сумныя? Хопіць і таго, што людзі іншых жывёл забіваюць.»

«Складваецца карціна, што людзі — монстры. Монстры, якія не ўмеюць думаць і думаць разумна. Монстры, якія проста бяруць і забіваюць, калі ім нешта не падабаецца», — сказана ў звароце.

Аўтар упэўнены, што калі петыцыя спрацуе, то гэта дасць магчымасць усім пераканацца, што «у людзей засталася хоць нейкая кропля чалавечнасці».

Ідэя запусціць у вытворчасць тушу грызуна належыць Міністэрству лясной гаспадаркі. Там растлумачылі, што баброў у нас хапае. Да таго ж, мяса грызуноў вельмі карыснае. Першы час выпускаць каўбасу і тушонку з мяса бабра будуць у абмежаванай колькасці.

Па афіцыйных дадзеных, папуляцыя баброў у Беларусі налічвае больш за 60 тысяч асобін, а па неафіцыйных — каля 80 тысяч.

Навукоўцы сцвярджаюць, што бабры засялілі практычна ўсе меліярацыйныя каналы краіны. Звяркі перашкаджаюць садоўнікам і агароднікам, бо будаўніцтва плацін прыводзіць да затаплення тэрыторый.

Начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Сяргей Шастакоў распавёў «Зялёнаму парталу», да якіх наступстваў для папуляцыі можа прывесці рашэнне вырабляць з мяса грызуноў каўбасу і тушонку.

— У цяперашні час, па даследаваннях, якія я праводжу, можна заключыць, што колькасць звера істотна знізілася ў параўнанні з 2013 і 2014 гадамі. На некаторых участках — на 40-50% ад колькасці бабра ў 2013 годзе. Для ацэнкі лімітаў канфіскацыі жывёл трэба кіравацца прыростам папуляцыі. У цэлым у Беларусі ў 2014 годзе здабывалася каля 6000 асобін. Здабыча жывёл звыш існуючых лімітаў можа негатыўна адбіцца на папуляцыі, — перасцярог вучоны.

Каментары37

Цяпер чытаюць

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам20

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Кіты, карабель-прывід і чырвонае святло: беларус перасёк Атлантыку пад ветразем3

Колькасць машын на польскай мяжы пераваліла за 3500 — гэта рэкорд6

Сустрэча Трампа і Пуціна пачнецца а 22-й гадзіне

Толькі 1% тых, хто выжыў пасля Хірасімы і Нагасакі, пасля памерлі ад ракавых хвароб, выкліканых радыяцыяй9

«Нёман» урваў перамогу ў «Клаксвіка» па пенальці і прабіўся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый13

Прарыў расіян каля Дабраполля: ці сапраўды УСУ ўдалося нейтралізаваць пагрозу2

Трамп спадзяецца на добрую сустрэчу з Пуціным, але не лічыць яе самай важнай5

Кітаец спрабаваў пераслаць з ЗША ў шкарпэтках больш за 850 чарапах

Казахстан упершыню абышоў Расію па ВУП на душу насельніцтва7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам20

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць