Грамадства4242

«Савушкаў прадукт» перарабіў упакоўку, але так і не дадаў на яе беларускую мову

Брэсцкае прадпрыемства «Савушкаў прадукт» паказала новыя ўпакоўкі малака, тварагу, кефіру і смятаны ўласнай вытворчасці. Беларуская мова на іх так і не з'явілася, нягледзячы на патрабаванні грамадскіх актывістаў.

«Праца над зменай упакоўкі пачалася значна раней, і гэта больш доўгі працэс, чым час, які прайшоў з пачатку года. У пэўнай ступені гэтая праца была выкананая значна раней. То бок, змены ва ўпакоўку дадаюцца не так хутка», — распавяла намесніца генеральнага дырэктара кампаніі «Савушкаў прадукт» па сувязях з грамадскасцю Алена Бабкіна.

У студзені 2017 года ў СМІ трапіла новая рэдакцыя закона «Аб абароне правоў спажыўцоў», згодна з якой беларуская мова на этыкетках не была абавязковай. Вытворцы маюць права ўказваць інфармацыю на рускай ці беларускай мове. Каментуючы гэтую норму, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю спаслалася на інфармацыю з кампаніі «Савушкаў прадукт».

«Прадпрыемству давядзецца ўкладваць дадатковыя матэрыяльныя сродкі для прыцягнення ліцэнзаванага перакладчыка з рускай на беларускую мову, распрацоўваць складаны дызайн этыкеткі на дзвюх мовах і спрабаваць размясціць усю прадугледжаную заканадаўствам інфармацыю на маленькай упакоўцы прадукта, паколькі вялікая частка малочнай прадукцыі, што вырабляецца ААТ «Савушкаў прадукт», расфасоўваецца ў упакоўкі малой масы (ёгурты, пасты тварожныя, сыры плаўленыя і г.д.). Сабекошт маркіраванай на дзвюх мовах прадукцыі відавочна ўзрасце (выдаткі на пераклад, дызайн і вытворчасць новай упакоўкі), але гэты рост будзе абсалютна немэтазгодны, бо гэтая прадукцыя з'яўляецца скорапсавальнай і рэалізоўваецца ў кароткія тэрміны, — сказана ў дакуменце.

Актывісты пачалі збор сродкаў на пераклад упакоўкі. Дызайнер Vondel/Hepta Павел Карповіч напісаў, што гатовы бясплатна перакласці інфармацыю пра тавары «Савушкіна» на беларускую мову і «падправіць пару этыкетак». Але кампанія адмовілася ад грошай і дапамогі.

«Улічваючы тое, што кампанія працуе на шырокую грамадскасць, трэба разумець — асноўная маса беларусаў размаўляе, чытае і піша не на беларускай мове, а на рускай мове. Не трэба далёка хадзіць, выйдзіце на вуліцу і паслухайце, на якой мове размаўляюць людзі. Так, на рускай. Вось і адказ на ўсе пытанні. Таму і надпісы на ўпакоўцы — на рускай мове, каб пакупнік мог прачытаць і правільна зразумець, што за прадукт ён купляе і што ўваходзіць у яго склад», — тлумачылі сваю пазіцыю ў кампаніі.

Атрымліваецца, «Савушкаў прадукт» адначасова казаў пра немэтазгодны рост сабекошту сваёй прадукцыі ад перакладу ўпаковак на беларускую мову і працаваў над новым дызайнам упаковак. Але без беларускай мовы.

У лютым па беларускай мове на ўпакоўках спажывецкіх тавараў быў нанесены яшчэ адзін удар. У Беларусі пачаў дзейнічаць тэхнічны стандарт СТБ 1100-2016, які забараняе афармляць этыкеткі тавараў толькі на беларускай мове. Толькі на рускай — калі ласка. На рускай і беларускай — калі ласка. А толькі на беларускай — нельга: «Інфармацыя для спажыўца у выглядзе тэксту наносіцца на рускай ці рускай і беларускай мовах», — сказана ў пункце 4.3 тэхстандарта.

Вытворцы забілі трывогу: крамы пачалі адмаўляцца ад «беларускамоўных» тавараў. Дэпутатка Алена Анісім заявіла, што стандарт яўна дыскрымінуе беларускую мову. У выніку Дзяржстандарт растлумачыў, што этыкеткі, на якіх ёсць інфармацыя толькі на беларускай мове, можна выкарыстоўваць, але толькі ў межах Беларусі. І даў рэкамендацыю ўсё ж дадаць інфармацыю на рускай мове. Хаця б на ўкладышах.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы разабралі ўсе квіткі на Дзіму Білана ў «Мінск-Арэну» — і гэта за паўгода да канцэрта47

Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША19

У Мінску абралі «каралеву студэнцтва»3

Хто тая «варажбітка», з якой раіўся Андрэй Ярмак?7

Выйшаў на свабоду палітзняволены намеснік па ідэалогіі БелТА2

Аплявуха ва ўрадавым самалёце. Што магло выклікаць гнеў Брыжыт Макрон?4

21‑гадовага хлопца затрымалі за дыскусійныя каментарыі пра Другую сусветную вайну19

У ЗША аўтарку дзіцячай кнігі пра пераадоленне гора прысудзілі да пажыццёвага тэрміну за забойства мужа3

Як майстар-самавучка з Баранавічаў з дапамогай малатка стварае карціны на шкле1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць