Вайна88

Ва Украіне загінуў першы расійскі студэнт, завербаваны ў войскі БПЛА

Валерый Аверын загінуў праз два тыдні пасля таго, як скончыў вучобу.

23‑гадовы жыхар Бураціі Валерый Аверын падпісаў кантракт з Міністэрствам абароны 3 студзеня, прайшоў навучанне на аператара беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА) і загінуў 6 красавіка пад Луганскам — усяго праз тры месяцы пасля пачатку службы, піша Бі-бі-сі.

Валерый Аверын быў выхаванцам дзіцячага дома ў сяле Цімлюй, у 11 гадоў яго ўзялі на выхаванне ў прыёмную сям’ю. Як распавяла Бі-бі-сі прыёмная маці Аверына, Аксана Афанасьева, Валерый скончыў навучанне на аператара БПЛА 24 сакавіка. 2 красавіка ён апошні раз патэлефанаваў ёй і сказаў, што едзе туды, дзе «няма сувязі».

Пра смерць прыёмнага сына ёй паведамілі 8 красавіка — усяго праз два тыдні пасля заканчэння вучобы — і сказалі, што ён загінуў падчас мінамётнага абстрэлу.

«Дзіця тры месяцы вучылася на БПЛА, а мы яго ў штурм, у самую мясарубку, таго, хто ў войску не служыў», — кажа Афанасьева. Але падрабязнасцяў гібелі яна не ведае: Валерый Аверын не назваў ёй ні нумар вайсковай часці, ні свой пазыўны.

Валерый вучыўся на апошнім курсе ў Бурацкім тэхнікуме будаўнічых і прамысловых тэхналогій, дзе асвойваў другую спецыяльнасць, і сёлета павінен быў атрымаць дыплом. Яго прыёмная маці кажа, што чула і пра іншыя кантракты ў гэтым тэхнікуме са смяротным зыходам, але дэталяў не называе, а з адкрытых крыніц гэта пакуль не ўдалося пацвердзіць.

«Служыць вельмі хацеў, але ў войска яго не ўзялі, сказалі, што псіхічна неўраўнаважаны. Ён мяне падмануў, сказаў, што паехаў зарабляць на Wildberries. І калі я даведалася, што ён падпісаў кантракт, я ледзь не звар’яцела. Я кажу: «Ты што нарабіў? Куды ты пайшоў?» А ён сказаў: «Нічога са мной не здарыцца, усё будзе нармальна, не хвалюйся»», — распавяла Аксана Афанасьева.

У 2023 годзе яна размясціла ў сацсетках фота сястры Аверына Святланы ў вайсковай форме — паводле даных Бі-бі-сі, Святлана працуе малодшай медсястрой у бальніцы Сімферопаля.

У каледжы, дзе вучыўся Валерый Аверын, рэгулярна праводзіліся «ўрокі мужнасці», на якіх агітавалі ісці на службу па кантракце. А вайсковая часць 63411 арганізавала «выставу інжынернага ўзбраення», дзе паказвалі ў тым ліку і дроны.

24 красавіка афіцыйная група Кяхцінскі раён у VK паведаміла, што Валерый загінуў.

Пра стварэнне новага роду войскаў — беспілотных сістэм — Міністэрства абароны РФ абвясціла ў сярэдзіне лістапада 2025 года. Міністр абароны Андрэй Белавусаў падкрэсліў, што залучаць плануюць перадусім маладых людзей да 35 гадоў, «якія больш успрымальныя да новых тэхналогій і хуткасцяў».

Каментары8

  • Спадар
    12.05.2026
    студэнт ---- акупант ---- чорны мех.
  • Smooth operator
    12.05.2026
    "Ребенок три месяца учился" - убивать живых людей, которых увидит через камеру дрона. "

    [Зрэдагавана]
  • Награда нашла героя
    12.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы1

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы1

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся7

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень2

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы1

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць