21‑гадовага хлопца затрымалі за дыскусійныя каментарыі пра Другую сусветную вайну
Як паведамляе МУС, 21‑гадовага жыхара Віцебскай вобласці ГУБАЗіК затрымліваў са спецназам.

Паводле сілавікоў, хлопец прытрымліваўся «нацыяналістычных і пратэстных поглядаў».
«У сацыяльных сетках ён публікаваў каментары і выявы з заклікамі да гвалту ў дачыненні да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, бо лічыў, што ў іх дзеяннях не было подзвігу, а таксама размяшчаў матэрыялы з партрэтам Адольфа Гітлера, гераізуючы яго асобу», — паведамляе МУС.

Скрын з міліцэйскага відэа
На хлопца завялі крымінальную справу за распальванне сацыяльнай варожасці. МУС заяўляе, што затрыманы дае прызнальныя паказанні.
Каментары