Колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па Кіеве павялічылася да 24 чалавек
З іх трое дзяцей.

Паводле даных на раніцу пятніцы, загінулі 24 чалавекі, з іх трое дзяцей. Яшчэ 47 чалавек пацярпелі, 30 чалавек ратавальнікам удалося дастаць з-пад завалаў, паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях.
Удар быў нанесены ў ноч на чацвер. Паводле звестак украінскіх уладаў, у шматпавярховы жылы дом у Дарніцкім раёне трапіла крылатая ракета класа «паветра — зямля» Х-101.
Каментары