Грамадства5050

Раённыя чыноўнікі смяюцца з бацькоў, якія просяць адкрыць беларускамоўную групу ў садку

У рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнуліся бацькі, якія жывуць у Першамайскім раёне Мінска. Яны расказалі пра эпапею з арганізацыяй рознаўзроставай беларускамоўнай групы ў дзіцячым садку — бацькі б'юцца ўжо з паўгода, а раённае ўпраўленне адукацыі толькі дае адпіскі. 

Сяргей Лісічонак, сябра ініцыятыўнай групы

«Мы арганізаваліся ў сацыяльных сетках, сабралі бацькоў, якія перажываюць за тое, каб дзеці ў садку сапраўды гаварылі па-беларуску, — расказаў «Нашай Ніве» Сяргей Лісічонак, адзін з рухавікоў працэсу. — Мы вырашылі, што будзем прасіць стварыць рознаўзроставую дзіцячую групу, дзе ўвесь выхаваўчы працэс вёўся б на адной мове. Бо стандартная праблема гэтак званых «беларускамоўных» груп у садках, што там з беларускага — толькі шыльда. Ні дзеці, ні выхавацелі па-беларуску там не гавораць. Не хацелася аддаваць ім беларускамоўнае дзіця, а назад атрымліваць рускамоўнае. Таму мы сабраліся — 23 сям'і, сабралі подпісы і перадалі ва ўпраўленне адукацыі». 

Далей, кажа Лісічонак, іх пачалі «мурыжыць». 

«Начальніца аддзела адукацыі Першамайскага раёна Людміла Барысенка пачала займацца моўнай эквілібрыстыкай: кажа, маўляў, вы хочаце тым самым парушыць права рускамоўных дзяцей на адукацыю? Гэта смешна ўсё. Па выніку адказ быў наступны: «Аддавайце, як усе», — сказаў бацька. 

Людміла Барысенка, начальніца аддзела адукацыі Першамайскага раёна Мінска, фота minsk.edu.by

Дарэчы, адметны наступны факт — толькі ў гэтым раёне дзейнічае шэсць рускамоўных рознаўзроставых груп. 

Што замінала Барысенцы разглядзець зварот на карысць бацькоў і стварыць яшчэ адну групу? 

На гэтае пытанне адказ невядомы — цягам тыдня «Наша Ніва» спрабавала дазваніцца да Людмілы Барысенка, але на працоўным месцы гэтая чыноўніца адсутнічала ад раніцы і да вечара. 

Затое 9 красавіка бацькам прыйшоў ужо афіцыйны ліст ад Барысенкі, у якім яна піша: 

«Упраўленне адукацыі не мае магчымасці дадаткова адкрыць рознаўзроставую групу. Упраўленне прапануе бацькам, якія выказалі жаданне адкрыць рознаўзроставую групу, залічыць сваіх дзяцей у беларускамоўныя групы ўстаноў дашкольнай адукацыі», — значыцца ў яе адказе.

Бацькоў такі адказ абурыў, яны палічылі гэта насмешкай з сябе і будуць абскарджваць рашэнне ў вышэйшых інстанцыях. 

«Калі я першы раз прыйшла да спецыялістаў па дашкольнай адукацыі, мне сказалі, што стварыць групу не праблема, справа толькі ў адсутнасці ахвотных выхоўваць дзяцей па-беларуску. А калі ахвотныя знайшліся, нам проста адмовілі, — сказала «Нашай Ніве» Вольга Кавальчук, яшчэ адна маці з групы падпісантаў. — Нам не даюць магчымасці пайсці ў адну групу. Напрыклад, у нас есць 8 дзяцей аднаго ўзросту, мы хочам атрымаць накіраванне ў адну групу, каб у дзяцей было хоць нейкае беларускамоўнае асяроддзе, і нават гэта зрабіць немагчыма! Бо ў тыя беларускамоўныя групы, што фарміруюцца на 1 верасня 2018 года, якія нам прапануюць, цалкам пераходзяць дзеці з ясляў і дзеці з агульнай чаргі. Фактычна праблема ігнаруецца». 

«Наша Ніва» звярнулася ў Міністэрства адукацыі з просьбай патлумачыць сітуацыю. 

Прэс-сакратар ведамства Людміла Высоцкая спачатку сказала, што канфлікт вычарпаны: маўляў, бацькам жа прапанавалі аддаць дзяцей у беларускамоўныя групы.

Тады мы ўдакладнілі, у чым праблема стварыць рознаўзроставую групу, як таго просяць бацькі, калі толькі ў гэтым раёне дзейнічаюць ажно шэсць такіх жа, але рускамоўных груп. 

«Тады я не ведаю, чаму яны так адказалі. Ведаю, што праблем няма, каб стварыць гэтыя групы. Нашая пазіцыя такая: ніякіх праблем стварыць такую групу няма», — сказалі ў Міністэрстве. 

Каментары50

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму3

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць