
Mary McCartney
Новы альбом сэра Пола Макартні «Egypt Station» узначаліў хіт-парад часопіса Billboard — афіцыйны музычны чарт ЗША.
За першы тыдзень продажаў пласцінка разышлася накладам 153 тысяч асобнікаў.
Для Макартні гэта восьмае падобнае дасягненне ў сольнай кар'еры. У мінулы раз альбом былога ўдзельніка The Beatles узначальваў амерыканскі чарт 36 гадоў таму — у 1982 годзе першы радок хіт-параду Billboard заняла яго пласцінка «Tug of War».
У Вялікабрытаніі новы альбом Макартні заняў 3-е месца музычнага чарта. Апошні раз сэр Пол узначальваў брытанскі хіт-парад у 1989 годзе з пласцінкай «Flowers in the Dirt».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары