Спорт2121

БАТЭ сенсацыйна перамог «Арсенал» — 1:0 ФОТАРЭПАРТАЖ

Барысаўскі БАТЭ ў Дзень усіх закаханых правёў першы матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы. У Беларусь прыехаў лонданскі «Арсенал». Два гады таму англійскі клуб ужо прыязджаў у Барысаў і тады гульня скончылася з лікам 2:4 на карысць «Арсенала».

Фота: Сяргей Гудзілін.

Перад матчам БАТЭ сутыкнуўся з шэрагам кадравых праблем. Каманду ў міжсезонні пакінулі многія гульцы, якія былі лідарамі каманды летась. У Сербію з’ехалі Неманья Мілунавіч і Мірка Іваніч, у Расію — Максім Валадзько і Дзяніс Палякоў, у Казахстан — Міхаіл Гардзяйчук.

Фота: Сяргей Гудзілін.

Плюс да ўсяго гуляць у лютым не зусім звыкла для беларускіх клубаў. Хаця два папярэднія досведы ўдзелу ў такой стадыі нельга назваць няўдалымі. У 2011 была нічыя дома з ПСЖ 2:2, а ў 2013 — 0:0 у хатнім матчы з «Фенербахчэ». Дома ў лютым БАТЭ пакуль не прайграваў.

Фота: Сяргей Гудзілін.
Фота: Сяргей Гудзілін.

Што тычыцца «Арсенала», то каманда змагаецца за тое, каб трапіць у Лігу чэмпіёнаў ад першынства Англіі, аднаго з наймацнейшых у свеце. У складзе каманды ў Барысаў прыехалі многія зоркі, як Мхітаран, Ляказэт, Чэх, Абамеянг, Касельні. Гуляць супраць такога суперніка няпроста ўсім.

Фота: Сяргей Гудзілін.

«Арсенал» мог забіваць, мабыць, ужо ў першай асэнсаванай атацы ў матчы. Ляказэт фактычна расстрэльваў ва ўпор нашу браму, але Дзяніс Шчарбіцкі паспеў зрэагаваць на мяч. Забі ў гэтай атацы «Арсенал», то гульня відавочна магла б скласціся па-іншаму.

Фота: Сяргей Гудзілін.

«Арсенал» шмат атакаваў у першыя хвіліны. Асабліва шмат небяспекі сыходзіла з левага фланга атакі лонданцаў. За славутымі супернікамі не заўсёды паспяваў Аляксей Рыас.

Фота: Сяргей Гудзілін.

Пад сярэдзіну першага тайма БАТЭ трошку асмялеў у атацы. І ўжо навабранец каманды Міліч правяраў Чэха пры ўдары ў блізкім куце. Славуты брамнік не схібіў.

Ключавы момант першага тайма адбыўся на апошняй хвіліне. БАТЭ атрымаў права на штрафны недалёка ад варот «Арсенала». Да мяча падышоў капітан каманды Ігар Стасевіч. І ягоны пас атрымаўся ідэальным. Першым на мячы быў Станіслаў Драгун, які галавой перавёў яго ў вароты — 1:0. Амаль паўнюткі стадыён выбухнуў у шчаслівым парыве.

Фота: Сяргей Гудзілін.

У другім тайме «Арсенал» валодаў ініцыятывай. Было адчувальна, што сілаў у гульцоў БАТЭ не так шмат. Але ніхто лонданцам так і не дапамог. Нават грозны форвард Абамеянг, які выйшаў на замену. Сенсацыйная перамога беларусаў — 1:0.

Гульня ў адказ адбудзецца праз тыдзень на стадыёне «Эмірэйтс» у Лондане. Шанец прайсці «Арсенал» стаў вельмі выразным.

Фота: Сяргей Гудзілін.
Фота: Сяргей Гудзілін.
Фота: Сяргей Гудзілін.
Фота: Сяргей Гудзілін.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць