Мова

На філфаку БДУ стане менш беларускай мовы? Разбіраемся, ці так

У некаторых СМІ з’явілася інфармацыя, што на філфаку БДУ стануць менш вывучаць беларускую мову. Звязаная гэта нібыта з яе незапатрабаванасцю ў абітурыентаў і нястачай выкладчыцкага складу.

У прыватнасці, Белсат пісаў пра тое, што «у новым навучальным годзе на кафедры славянскай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ збіраюцца адмяніць вывучэнне беларускай мовы ў звязцы з іншымі славянскімі. Замест яе будуць вывучаць расейскую мову».

Скрыншот з сайта belsat.eu.

Праўда, на філфаку адсутнічае кафедра славянскай філалогіі, аднак ёсць, напрыклад, кафедра сучаснай беларускай мовы, якая, па інфармацыі крыніцы «НН», знаходзіцца пад пагрозай закрыцця.

Што пра гэтыя чуткі кажуць у БДУ?

У прэс-службе БДУ сцвярджаюць, што ніякіх рэформаў не плануецца.

«Філалагічны факультэт штогод паспяхова выконвае план набору на ўсе спецыяльнасці, у тым ліку і на беларускую філалогію. Зразумела, што за апошнія дзесяцігоддзі змяншалася колькасць выпускнікоў школ, адпаведна, змяншаўся і набор на розныя спецыяльнасці ў цэлым у краіне.

На сёння на ўсе спецыяльнасці факультэта, у тым ліку і беларускую філалогію, мы набіраем па адной акадэмічнай групе на бюджэтнай аснове. Пры гэтым кадравы склад нашага факультэта адзін з найбольш прадстаўнічых у Беларусі. Так, на факультэце працуе 21 выкладчык беларускай мовы. З іх 4 дактары навук і 14 кандыдатаў навук. Беларускую літаратуру і літаратуразнаўства выкладаюць 25 чалавек, з якіх 7 дактароў навук і 13 кандыдатаў навук. Ці можаце прывесці прыклад, дзе яшчэ больш кадраў вышэйшай кваліфікацыі па беларускай мове і літаратуры? У сувязі з вышэйадзначаным гаварыць пра недахоп кадраў, мякка кажучы, недарэчна. Зусім зачыняць кафедру сучаснай беларускай мовы ніхто не збіраецца», — паведамілі «НН» у прэс-службе, дадаўшы, што ніякіх змен, звязаных з вывучэннем беларускай мовы, у адукацыйным працэсе не чакаецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі18

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры з акна дзявятага паверха выпала аднагадовае дзіця2

Андрусь Бездар, які выйшаў з СІЗА, расказаў, як яго справа цяпер і што будзе далей9

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду8

Выйшаў трэці сезон любімага беларусамі серыяла пра шляхту — вось чым здзіўляе «1670». Там зняліся і беларусы11

Сын дэпартаванага салдата арміі Андэрса з-пад Навагрудка адсудзіў $180 тысяч за пакуты бацькі ў савецкім лагеры13

Нямецкая дыпламатка ў Мінску ў парку Янкі Купалы прачытала верш беларускага класіка10

Беларускі мужчынскі хор «Касары» зняўся ў трэцім сезоне папулярнага польскага серыяла «1670»7

Гамяльчук атрымаў нажавое раненне ў жывот, але яшчэ суткі піў з крыўдзіцелем і толькі потым пайшоў да доктара1

На трасе Магілёў — Бабруйск легкавік сутыкнуўся з грузавіком. За рулём быў 14‑гадовы падлетак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі18

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць