Мова2020

У Брэсце няправільна пераклалі на беларускую назву прыпынку

Да 1000-годдзя ў Брэсце вырашылі абнавіць прыпынкі грамадскага транспарту. Назвы пішуць на беларускай мове і на лацінцы. І робяць памылкі, піша «Брестская газета».

Нядаўна змены закранулі і прыпынкі МОПРа. Усталявалі новы тыпавы павільён чакання і падпісалі назву на лацінцы з транслітарацыяй з рускай мовы, і па беларуску — МАДРа. Толькі вось справа ў тым, што абрэвіятура МОПР і па беларуску будзе гучаць і пісацца як МОПР, паколькі гэта запазычанне з рускай мовы.

Пра гэта сведчыць «Руска-беларускi слоўнiк скарачэнняў» (склад. М. В. Бiрыла [i iнш.]. - Мiнск: Навука i тэхнiка, 1996), які складалі спецыялісты з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Аўтары ж назвы «МАДР» проста пераклалі расшыфраваную абрэвіятуру Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі і скарацілі да абрэвіятуры.

Дарэчы, транслітарацыю на лацінку таксама на новых прыпынках робяць няправільна. Справа ў тым, што па заканадаўстве транслітарацыя павінна рабіцца з беларускай назвы, а не з рускай, як гэта робяць цяпер у Брэсце.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый11

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць войска Канады расце самымі хуткімі тэмпамі за 30 гадоў. Прычына не толькі ў Трампе1

Падсасонны расказаў, як беларускія спецслужбы падсылалі да яго агента3

Аляксей Хлястоў расказаў, што ў таксі працуе і яго сын3

У Гродне правялі рэканструкцыю вызвалення горада з фарсіраваннем Нёмана ФОТЫ9

Прапагандыстка з Кемерава, якая павіншавала маці зніклага на вайне расіяніна, выбачылася за гэта6

Хто быў нулявым пацыентам на круізным лайнеры, дзе ўспыхнуў хантавірус, і як ён заразіўся9

У колькі гадоў беларусы звычайна жэняцца і выходзяць замуж5

У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук. Яго назвалі ў гонар дзеда13

За драмай выратавання барысаўскага ката з дрэва сачылі тысячы людзей4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый11

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць