Грамадства119119

Рэкорд для альтэрнатыўнага кандыдата. Колькасць людзей, якія запісаліся ў ініцыятыўную групу Бабарыкі, набліжаецца да 10 тысяч

Банкір і мецэнат Віктар Бабарыка абвясціў, што да яго ініцыятыўнай групы далучылася ўжо 9000 чалавек. Гэта рэкордная лічба для альтэрнатыўнага кандыдата ў прэзідэнты.

Аляксандр Лукашэнка дакляраваў ініцыятыўную групу ў складзе 11 тысяч чалавек.

Мяркуючы па запісах у сацыяльных сетках мецэната, да Бабарыкі запісваюцца прыхільнікі перамен з розных сацыяльных груп, лічачы яго самай перспектыўнай альтэрнатывай Аляксандру Лукашэнку, які фактычна самадзяржаўна кіруе Беларуссю ўжо 26 гадоў.

Бабарыка, які спрабуе аб'яднаць вакол сябе шырокую кааліцыю розных сілаў, пакуль не публікаваў сваёй праграмы. На гэтым этапе тое забаронена выбарчым заканадаўствам. Сваёй мінулай дзейнасцю ён стварыў сабе рэпутацыю чалавека, якому неабыякавыя нацыянальныя каштоўнасці і правы чалавека. У той жа час яго ўспрымаюць як эканамічнага прагматыка, здольнага выбудаваць адносіны з Расіяй. Бабарыка доўгі час быў паспяховым менеджарам банка, што для многіх уяўляецца вырашальным плюсам у сітуацыі, калі Беларусь ператварылася ў адну з найбяднейшых краін Еўропы і стаіць перад неабходнасцю змагання з каранавірусам.

Акрамя Бабарыкі, намер кінуць выклік Аляксандру Лукашэнку заявілі былы дыпламат, кіраўнік Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала (яго ініцыятыўная група складае 555 чалавек) і былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, прадпрымальніца Ганна Канапацкая (група 1200 чалавек). 

Мікалай Статкевіч і яго паплечнікі падалі на рэгістрацыю дзясяткаў ініцыятыўных груп, каб весці агітацыю супраць Аляксандра Лукашэнкі.

Асаблівую ўвагу прыцягнуў самы папулярны ў краіне відэаблогер Сяргей Ціханоўскі. Гэтага гомельскага прадпрымальніка, жорсткага крытыка Аляксандра Лукашэнкі, арыштавалі напярэдадні абвяшчэння выбараў, каб ён не мог падаць сваёй заяўкі. Тады замест яго сваю кандыдатуру вылучыла ягоная 38-гадовая жонка Святлана Ціханоўская.

Таксама на выбары ідуць спарынг-партнёры прэзідэнта Алег Гайдукевіч і Андрэй Дзмітрыеў.

У сваю ініцыятыўную групу Бабарыка набірае людзей праз сацыяльныя сеткі. У пятніцу ён падаў у Цэнтрвыбаркам 5600 подпісаў. Па законе ён мае права дапоўніць спіс групы да вечара нядзелі.

Чытайце таксама: Жонка загінула, дачка ў Аўстраліі. Што вядома пра сям’ю Віктара Бабарыкі 

Паглядзіце, у якім доме жыве Віктар Бабарыка ШМАТ ФОТА

Каментары119

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў4

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ4

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця25

Суд адхіліў гучны пазоў Ілана Маска супраць кампаніі OpenAI і яе кіраўніка Сэма Альтмана

Трамп заявіў, што адмяніў новы ўдар па Іране па просьбе лідараў Катара, ААЭ і Саудаўскай Аравіі4

Навукоўцы навучыліся змушаць тканкі мышы запускаць працэс рэгенерацыі, як у яшчарак

Ва Украіне тэлефонныя махляры абдурылі на буйную суму былога прэм'ера1

Пад Гроднам фатографу ўдалося зняць лютую бойку двух баброў ВІДЭА2

У Мінскім раёне загадчык дома культуры вырошчваў каноплі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць