Пуцін: Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў
У Маскве праходзіць сустрэча прэзідэнта Расіі з прадстаўнікамі Трампа Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам. Пуцін падчас сустрэчы зрабіў некалькі заяў.

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images
Ён заявіў, што верагодная прысутнасць замежных войскаў ва Украіне будзе пагрозай нацыянальнай бяспецы Расіі.
«Масква з самага пачатку заяўляла, што для яе гэта непрымальна. Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў», — заявіў Пуцін.
Таксама прэзідэнт РФ сказаў, што для Расіі існуе толькі адна лінія размежавання з Украінай — дзяржаўная мяжа.
«Расія ведае, што ўкраінцы падымаюць тэму «шэрых зон», — адзначыў ён.
Таксама ён прапанаваў арганізаваць яшчэ адну гуманітарную місію накшталт Алешак, гэтым разам у Канстанцінаўцы.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары