Свет

Пуцін, верагодна, стаў дзедам чацвёрты раз. Хлопчыка назвалі Адрыянам

У Кацярыны Ціханавай, кіраўніцы фонду «ІнаПрактыка» і малодшай з афіцыйна прызнаных дачок Уладзіміра Пуціна, 15 жніўня 2025 года нарадзіўся сын Адрыян. Пра гэта сведчаць выцекі звестак органаў ЗАГС, з якімі азнаёмілася выданне «Агентство». У адрозненне ад старэйшай сястры Эльзы, хлопчыку далі выдуманае прозвішча маці, а не прозвішча меркаванага бацькі — балетмайстра Ігара Зяленскага.

Уладзімір Пуцін у маладосці з былой жонкай Людмілай і яшчэ малымі дочкамі Кацярынай і Марыяй

Згодна з уцечкай, Адрыян Ігаравіч Ціханаў нарадзіўся ў Маскве. Першы дакумент аб яго нараджэнні ў дзень родаў выдала Цэнтральная клінічная бальніца Кіраўніцтва спраў прэзідэнта, якую таксама называюць крамлёўскай бальніцай.

Пасведчанне аб нараджэнні ў Чартанаўскім аддзеле ЗАГС Масквы хлопчыку выдалі толькі 10 ліпеня 2026 года — амаль праз 11 месяцаў пасля з’яўлення на свет. Паводле закона, бацькі павінны заявіць пра нараджэнне дзіцяці не пазней чым праз месяц. Чаму рэгістрацыя зацягнулася, невядома. Магчыма, сям’я Пуціна хацела схаваць нараджэнне чацвёртага ўнука прэзідэнта. Не выключана таксама, што праблемы ўзніклі праз розныя прозвішчы бацькоў — Ціханава і Зяленскі.

«Агентство» знайшло пасведчанне аб нараджэнні сына Ціханавай толькі ў адным з агрэгатараў выцекаў. У іншых сэрвісах, якімі карыстаецца выданне, такіх звестак не было. Журналісты параўналі інфармацыю пра нараджэнне Адрыяна Ціханава з іншымі запісамі з таго ж выцеку і не знайшлі прыкмет фальсіфікацыі.

Як мінімум з 2021 года Ціханава выступала публічна толькі па відэасувязі. Так было на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, кангрэсах «ІнаПрактыкі» і канферэнцыі Data Fusion. У чэрвені 2025 года, за два месяцы да нараджэння сына, яна таксама ўдзельнічала ў мерапрыемствах дыстанцыйна. Праз пяць тыдняў пасля родаў, у верасні, Ціханава па відэасувязі звярнулася да ўдзельнікаў фестывалю «Разгон», які праводзіць яе фонд. А ў верасні 2026 года яна ўжо асабіста выйшла на сцэну гэтага самага фестывалю.

Пуцін хавае імёны членаў сваёй сям’і, але часам сам паведамляе пра нараджэнне ўнукаў. У чэрвені 2017 года ён расказаў, што стаў дзедам другі раз. Двое старэйшых унукаў — дзеці яго старэйшай дачкі Марыі Варанцовай. Адзін з іх, Раман Фаасэн, нарадзіўся ў жніўні 2012 года ад нідэрландскага бізнесмена Ёрыта Фаасэна. Другі, Андрэй Нагорны, з’явіўся на свет у красавіку 2017 года. Яго бацька — менеджар кампаніі «Наватэк» Яўгеній Нагорны.

У чэрвені 2025 года, за два месяцы да нараджэння Адрыяна, Пуцін упершыню расказаў пра ўнучку, у якой ёсць «выхавальніца з Пекіна». Мяркуецца, што гаворка ішла пра старэйшае дзіця Кацярыны Ціханавай — Эльзу, якая нарадзілася ў снежні 2017 года. Пры нараджэнні дзяўчынцы далі прозвішча і імя па бацьку Ігара Зяленскага. Аднак за мяжу яна лётае пад прозвішчам маці, на якое ёй таксама выдалі пашпарт, сведчаць выцекі.

Як і ў выпадку з яе малодшым братам, у дакументах месцам нараджэння Эльзы пазначаная Цэнтральная клінічная бальніца. Паводле расследавання выдання «Проект», дзяўчынка неаднаразова падарожнічала за мяжу разам з бацькамі ў суправаджэнні вялікай колькасці нянек, педагогаў і ахоўнікаў.

З 2013 года Кацярына Ціханава была замужам за Кірылам Шамалавым — сынам сябра Пуціна і яго партнёра па кааператыве «Возера» Мікалая Шамалава. Не пазней за 2017 год яна пачала адносіны з Ігарам Зяленскім, які ў той час кіраваў Баварскім дзяржаўным балетам у Мюнхене.

Іншыя дзеці Пуціна таксама жывуць пад чужымі прозвішчамі. Яго сыны ад Аліны Кабаевай запісаныя як Іван і Уладзімір Спірыдонавы. Першы нарадзіўся ў 2015 годзе, другі — у 2019-м. Мяркуецца, што іх прозвішча ўтворанае ад імя дзеда Пуціна Спірыдона. Іван з’явіўся на свет у Швейцарыі.

Пазашлюбная дачка Пуціна ад Святланы Крывоногіх, Луіза, насіла прозвішчы Розава і Руднова.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць