Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення
Былога падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча асудзілі на 10 гадоў.

Па звестках праваабаронцаў «Вясны», у Магілёве нядаўна разгледзелі новую крымінальную справу супраць Аляксея — паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы). Суд дадаў яму да 10 гадоў пазбаўлення волі яшчэ адзін год зняволення.
Аляксея Храловіча затрымалі 15 сакавіка 2021 года. У Мінскім гарадскім судзе 30 сакавіка 2022 года яго асудзілі да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу сумай 500 базавых адзінак па ч. 2 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Таксама ён быў пазбаўлены вайсковага звання «падпалкоўнік».
Храловіч меў дачыненне да перадачы стваральніку тэлеграм-канала Nexta Cцяпану Пуцілу ў лістападзе 2020 аўдыя размоў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з рознымі службовымі асобамі. Менавіта ў гэтых запісах вялася размова пра абставіны гібелі Рамана Бандарэнкі, якая адбылася роўна шэсць гадоў таму.
У кастрычніку 2023 года ў Наваполацку прайшоў суд па замене Аляксею рэжыму ўтрымання. Паводле пастановы суддзі Таццяны Хрыпач палітвязня перавялі на турэмны рэжым у Магілёў, дзе пазней супраць яго завялі крымінальную справу паводле арт. 411 КК.
Каментары
Каму ен здрадзіў? Якой дзяржаве? Ніякай беларускай дзяржаве ен не здрадзіў.
Вывадак лукакі з гарэмам - не беларуская дзяржава.
Чалавек належыць поўнай рэабілітацыі пасля краху рэжыму. З аднаўленнем ва ўсім і поўнай кампенсацыяй і генеральскай пенсіяй.
А ўсе тыя хто яго судзіў і шыў яму справы - адказнасць за злачынства супраць чалавецтва з пазбаўленнем званняў, пенсій, ўзнагарод і пажыццевай люстрацыяй.
Тое самае і па ўсім іншым справам пра так званую "здраду" лукаваму злачынцу і яго вывадку ды рэжыму.
гнить, пока санкции "душат" режим, и "двоих вытащили - троих посадили".
Если людям со сроками 7+ придётся отсидеть как минимум 2/3 срока, по возвращении они будут презирать (многие уже презирают) псевдодемократическую тусовку.