На відэа, што з’явілася ў сацсетках, — пачкі купюр рассыпаныя на зямлі, побач —людзі ў форме. Відэа звязваюць з затрыманнем кіраўнікоў дзвюх буйных дзяржкампаній — інвестфонду «Самрук-Казына» і «Казахстанскіх чыгунак».

Пра чамадан, які выкінулі з акна жылога комплексу на вуліцы Кунаева ў Астане, паведаміў журналіст Міхаіл Казачкоў. Паводле яго, гэта звязана з затрыманнем высокапастаўленых асобаў, якіх падазраюць у атрыманні хабару.
Неўзабаве Камітэт нацыянальнай бяспекі Казахстана пацвердзіў: 11 лістапада затрыманыя старшыня праўлення фонду «Самрук-Казына» Нурлан Жакупаў і кіраўнік «Казахстанскіх чыгунак» Елжас Атыншыеў, а таксама іншыя падазраваныя. Ведамства паведаміла пра расследаванне карупцыйнага злачынства, але падрабязнасцяў не раскрыла.
«Самрук-Казына» кіруе найбуйнейшымі дзяржаўнымі актывамі Казахстана ў энергетыцы, прамысловасці і транспарце. Жакупаў узначальваў фонд з красавіка 2023 года. Атыншыеў кіраваў чыгункай крыху больш за тры месяцы — яго прызначылі ў ліпені.
Каму належаў чамадан з далярамі і ці звязаны ён з гэтай справай, афіцыйна пакуль не паведамлялася.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары