Андрэй Расінскі. Кадры

Леанід Нячаеў

Леанід Нячаеў, першы кінаказачнік Беларусі, 3 траўня адзначае сямідзесяцігадовы юбілей. 21 красавіка ён вярнуўся з Масквы ў Менск – паказаць сваю новую кінастужку.

posterГэтага чалавека са здзіўленымі дзіцячымі вачыма звычайна не пазнаюць на вуліцах. Плакатаў з ягонай выявай няма. Гаваркая свецкая хроніка пра яго маўчыць. Але многія і многія ведаюць на памяць, і да апошняга кадру, ягоныя казкі – “Прыгоды Бураціна” і “Прададзены смех”, “Пра Чырвоную Шапачку” і “Руды, сумленны, закаханы”, “Не пакідай” і “Казку пра зорнага хлопчыка”.

Леанід Нячаеў, першы кінаказачнік Беларусі, 3 траўня адзначае сямідзесяцігадовы юбілей. 21 красавіка ён вярнуўся з Масквы ў Менск – паказаць сваю новую кінастужку.

“Хрыстос уваскрос!” – звярнуўся Нячаеў са сцэны кінатэатра “Цэнтральны” да маленькіх гледачоў. Майстар прывез да дзетак “Дзюймовачку”. Рэжысёр ласкава згадзіўся адказаць на пытанні нашага карэспандэнта.

Наша Ніва: Што незвычайнага ў Вашай новай карціне?

Леанід Нячаеў: А незвычайна адно: усе свае карціны, двухсерыйныя, музычныя, я здымаў максімум 9 месяцаў.

Хаця загадзя трэба запісаць тэксты, музыку, зацвердзіць выканаўцаў, якія будуць пець. Дарэчы, бывалі дзівосы: хто ведаў, што на “Бураціна” заспявае Этуш. “Я ніколі не пеў,” – казаў Этуш. “Будзеш пець.” – гаварыў я яму. – Я на спектакль запрашаю, няўжо гэта не праспяваеце?” Былі пакуты да колікаў, але ён спеў. Басам. Спела і Рына Зялёная.

А “Дзюймовачкай” мы займаліся доўга. Ад моманту заключэння кантракту да здачы карціны прайшло роўна чатыры гады.

НН: Чаму так?

Леанід Нячаеў: Усё гэта было абумоўлена адным… – непаступленне грошай у кінавытворчасць прыводзіць да сама трагічных наступстваў.

Я зацвярджаю дзяўчынку – колькі мы яе шукалі! І, нарэшце, знаходзіцца ідэал – я ніколі не забуду, што з ёю было, і што было з мамай, калі я сказаў: “Прабачце, але яна ўжо вырасла.” А ёй так хацелася сыграць. У яе зубы змяніліся за гэты час. Карацей, быў жах.

Распадаўся калектыў, студыя, што мусіла рабіць кампутарную графіку таксама сышла, кажуць: “Што мы будзем чакаць, нам праца патрэбна”.

Адзіныя два чалавека, якія з першага моманта – я памятаю на фэсце ў Анапе – сядзіць Света Кручкова з сынам. А я: “О, Жаба!” “Чаго гэта ты, Лёнька?” А ў мяне сцэнар на руках – я ёй кладу. “А вось гэта Жабік, ейны сын.” Руды. Прыгожы, цудоўны, пухлы тварык – проста цуд.

Усё зацвердзілі, здымаемся. А калі мы пачалі здымаць – Жабік ужо стаў вышэйшы за матулю. Можаце сабе ўявіць. А яна: “Канешне, я буду здымацца” Але – Жабіка ужо няма.

Лёня Мазгавы – актор фантастычны. І яму сказаў: “Сыграеш у мяне крата?”

“Якога крата? Дый што там, увогуле? Крот – сквапны, зернейкі лічыць …”

“Ты што звар’яцеў? Не глядзеў мае карціны?”

“Што – другі крот?”

“Другі не другі, а крот – як з’ява філасофская, магутная – гэта ж Крот”.

НН: Чыім мастаком Вы сябе лічыце – рускім, беларускім, а, мо’, нават, дацкім – вось паставілі “Дзюймовачку”?

Леанд Нячаеў: Двойка вам! Як, адна краіна – можна гаварыць: рускі, беларускі.

Які рускі, беларускі? Я – гэта я. Я, мабыць, ужо дзесьці там (паказваючы ўверх). Мяне неяк запытвалі: “Слухай, Лёня, а чаму атрымалася, што ў цябе ў “Прыгодах Бураціна” 90% габрэяў? Амаль усе выканаўцы, аўтары – яўрэі.” А мне нават у галаву гэта й не прыходзіла.

Меня не хвалюе, хто гэты хлопчык Рома Столкарц. Ну, натуральна, ён яўрэй. Ён – ідэальная істота. Ці Грыша Светларусаў. І гэта нешта! Той жа Дзімка Іосіфаў. Ну, што мы будзем гаварыць…

poster

НН: Цяпер іншыя спрабуюць паўтарыць Ваш досвед, зняць такія ж музычныя казкі – на “Беларусьфільме”. Але – не атрымліваецца. Чаму? У чым Ваш сакрэт?

Леанід Нячаеў: А гэта немагчыма. Ёсць сыходны прамень. Ф’ю! Сфакусаваць прамень. Як ён тут, чаму я тут апынуўся – я не ведаю. Але гэта адбылося. Як? Чаму прыйшла ідэя? Мне далі сцэнар пяцісерыйнага прыгодніцкага мультфільма “Прыгоды Бураціна”. А я ўзяў і напісаў: “двухсерыйны музычны фільм”. У сцэнары быў дзіцячы тэатр – і Бураціна быў такі хлопчык шаляй-валяй. А Мальвіна была ўся такая-растакая. А пачынаецца карціна, што ён спазняецца на прадстаўленне.

Я кажу: “Усё гэта ф’юць! Казка!” Ёсць разуменне – давяраеш казцы? – і ўсё. Давер да казкі, магчымасць стварыць фантастычную рэальнасць – гэта вельмі важны момант – стварыць фантастычную рэальнасць. Калі ты на гэтае спадзяешся і ведаеш, што гэта зробіш – усё наперадзе. А так – не.

Казкі Роў – вельмі ўпадабаю гэтага мастака – але не маглі раней з’явіцца “Чырвоная Шапачка” ці “Бураціна” вось такія. Хаця я лічу, што геніяльная карціна “Залаты ключык” 1939 году. Мне казалі: “Як? На такое замахнуўся?” Не, ужо час другі, ужо другі падтэкст.

НН: А ці патрэбныя, увогуле, казкі? Вам чатыры гады не давалі грошай на фільм…

Леанід Нячаеў: А перад гэтым я за 17 гадоў на “Беларусьфільме”зняў 13 фільмаў (адзін у Кіеве). За 20 гадоў у Маскве – я зняў тры. Нічога сабе. Дзесяць гадоў прастою ў рэжысёра – найвялікшае глупства. Гэта немагчыма. Мне кажуць: “Мы не робім дзіцячага кіно.”

Аднойчы ў Доме кіно была нейкая сустрэча, і кажуць: “Вось быў Нячаеў, быў Нячаеў! вось былі рэжысёры!” “Хто быў?” – “Ну, Нячаеў быў, вы што не ведаеце, быў такі рэжысёр?” – “А я хто?!!” А яны мяне не бачылі. Я нідзе ніколі не тусаваўся, я не свячуся на тэлевізіі, для мяне гэта…

НН: Дык ці не лепей пад выглядам дзіцячага кіно здымаць гламурныя кліпы з зубадрабільнымі эфектамі, з панапханай рэкламай? Гэта карыстаецца папулярнасцю.

Леанід Нячаеў: Мы выхаваныя пры сацыялізме. І філасофія наша была ў тым, што мы павінны рабіць высокамастацкае ідэйнае кіно. І “ідэя” ж – не абавязкова сацыялістычная, камуністычная. Ёсць думка – “дзеля чаго”. Навошта? Ёсць філасофія рэчы. Мне кажуць: “Людзі пруцца глядзець “Гары Потэра””. Ну, калі ласка, растлумачце, мне, дурню, у чым тая вялікая ідэя. Гэта – набор трукаў, як кажуць, экшн.

НН: А ў чым Вашая ідэя? Ідэя Леаніда Нячаева?

Леанід Нячаеў: А мая ідэя… – як гэта паварочваецца язык запытацца, у чым ідэя “Бураціна”? А ў чым ідэя “Шапкі”? А “Прададзенага смеху”?... (Нячаеў хвалюецца і п’е валідол. Ён гаворыць вельмі ціха, але можна разабраць словы песні):

“Кто бы что не говорил там, выход есть у нас пока из любого лабиринта, из любого тупика. Есть неведомая сила, чтобы нам, беде назло, всё прощалось и сходило, удавалось и везло…”

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана5

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

Іран запусціў новую серыю ракет па Ізраілі, адна ўдарыла па бальніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана5

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць